Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Гарадскі пасёлак Івянец

Гарадскі пасёлак Івянец, што на Валожыншчыне, у мінулую суботу стаў цэнтрам традыцыйнага для Міншчыны мерапрыемства – Дня польскай культуры. Шматлікіх гасцей прывітаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура, які адзначыў, што менталітэт беларусаў адрозніваецца талерантнасцю і гасціннасцю, а палякі – другая па колькасці этнічная група Міншчыны.

IMG_9923Набажэнства ў касцёле Святога Міхаіла надало святу духоўны накірунак. А шматлікія выставы, канцэртныя пляцоўкі ўнеслі ў настрой людзей забаўляльны момант. Гучалі песні на мовах абодвух народаў, звязаных між сабой адзінымі гістарычнымі каранямі. Завяршыўся Дзень гала-канцэртам з удзелам Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры». А нас, віляйчан, адметна радуе, што ў рамках мерапрыемства ў Доме польскім прайшла выстава нашага земляка, мастака Эдуарда Мацюшонка. На памяць аб свяце ў Івянцы старшыні аблвыканкама Барысу Батуру была ўручана яго карціна, дзе жыта ў абрамленні васількоў стварае каларытны сюжэт роднай нашай зямлі.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота Анатоля Басава

IMG_00612

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries