Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прагноз для аптымістычнага фіналу

– Камбайнеры рвуцца ў поле. Сёння (у панядзелак – М. К.) думалі пачаць у Сосенцы ўбіраць рапс. Але, дасканала агледзеўшы палеткі, вырашылі пару дзён пачакаць. Нават караблі ў плаванне з панядзелка не ідуць – супакоіў я сваіх энтузіястаў. Згадзіліся. Калі сур’ёзна, да выхаду ў поле экіпажы падрыхтаваны. Дзмітрый Казімірскі свой «КЗС-12-18» апрабаваў на азімай сурэпіцы. І гатовы ўжо хоць сёння выйсці на рапсавы палетак.У прынцыпе, як і ўсе нашы 9 камбайнавых экіпажаў.
Акцыянернаму таварыству прадстаіць убраць 2000 гектараў збожжавых палеткаў, плюс 400 гектараў рапсу і 200 – лёну-кудрашу. Спадзяюся, справімся з задачай. Летась мы аднымі з першых у раёне завяршылі жніво і нават дапамаглі «Новай Любаніі», суседняму акцыянернаму таварыству.
Віды на ўраджай? На пясчанай глебе пасевы часткова “спякліся” на сонцы. Гэта тычыцца больш яравых культур. Калі калашэнне толькі пачыналася, засушыла. Нават у асобных месцах колас часткова не выплыў. З азімымі сітуацыя больш спрыяльная…

Віктар Лучанок, галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства «Алая зара»:

Алег Казлоў, галоўны аграном унітарнага прадпрыемства «Першы Беларускі»:

– Надвор’е, безумоўна, падвяло. Яравыя часткова пашкоджаны, азімыя – мацней. Як правіла, пагодным ўмовам супрацьпастаўляецца тэхналагічны комплекс. Але сёлетняй вясной мы не змаглі яго поўнасцю захаваць.  Узніклі праблемы з хімапрацоўкай. Не было сваёй тэхнікі, адсутнічаў механізатар. Арэнда аказалася не самым эфектыўным выйсцем са становішча. Спрабавалі прымяніць авіяцыю. Але самалёты эфектыўныя толькі на вялікіх, адкрытых плошчах. З-за гэтага, лічу, мы страцім ва ўраджайнасці.

Да ўборкі належаць 2,5 гектара збожжавых культур – і яравых, і азіміны. На камбайн нагрузка плануецца ў памеры 400 гектараў. Справімся ў вызначаны тэрмін, калі не надарацца нечаканыя катаклізмы.  Хоць у гэтым будзем спадзявацца на прыхільнасць нябёсаў.

Леанід Холад, галоўны аграном  адкрытага акцыянернага таварыства «Чурлёны».

– Завяршаем рамонт камбайнаў. Праблемы не з запчасткамі, а з дэфіцытам фінансавых сродкаў, думаю, гэта і для іншых актуальна. Дзён праз пяць пачнём убіраць. Актуальна пакуль тэма корманарыхтовак. Імі трэба будзе займацца паралельна са жнівом.  Яшчэ сеем насеннікі траў, люцэрну, закладваем пашы інтэнсіўнага  тыпу на 90-гектарнай плошчы. Таму ў жніво ўвойдзем з усім тым  комплексам работ, які характэрны для канца ліпеня.

На рэкордную ўраджайнасць збожжавых разлічваць не можам,  паколькі шкоду нанесла засуха пачатку чэрвеня. Калі ночы стаялі халодныя, а дні – без дажджу.

Рыхтуем да жніва 9 камбайнавых экіпажаў. Гэта на плошчу збожжавых у 2225 гектараў. Нагрузка на камбайн значная. Але яна ж дае магчымасць разлічваць  на адпаведную зарплату. тым больш, што  ўмовы спаборніцтва практычна роўныя. Тэхніка баяздольная, знаходзіцца ў жыццёвым тонусе. Як, дарэчы, і самі камбайнеры.

Тры шчырыя адказы на пастаўленыя пытанні галоўных спецыялістаў можна лічыць своеасаблівым зрэзам праблем,  якія чакаюць сельгаспрадпрыемствы ў ходзе сёлетняга жніва. І, вядома, пры падвядзенні яго вынікаў. Робячы скідку на стрыманасць спецыялістаў у прагнозе, будзем спадзявацца на добры пачатак, які ў многім паўплывае на фінал важнейшай кампаніі года.

Марыя КУЗАЎКІНА.  Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 186 queries