Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Зваротная сувязь

Прыпынак ёсць!
Пачнём з прыемнага. У № 46 ад 20 чэрвеня жыхары Макаўя падымалі пытанне абсталявання прыпынку гарадскога транспарту ў іх мікрараёне.  Прайшло зусім нямнога часу, і мы канстатуем:  прыпынак зроблены.  Не будзем сцвярджаць, што толькі з дапамогай газеты. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталія Радзевіч, зрабіць прыпынак у Макаўі наказвалі выбаршчыкі свайму дэпутату яшчэ раней. Пытанне было на кантролі. І вось сіламі жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыгожы прыпынак зроблены.
– Хочацца падзякаваць за работу калектыву ЖКГ, яго кіраўніка Віктару Паўлоўскаму, – адзначыла Наталія Радзевіч. – Людзі задаволены, іх наказ выкананы.
З вёскі Арпа Крывасельскага сельсавета патэлефанавала стараста Марыя Вікенцьеўна Кузняцова. Жанчына расказала пра свята вёскі, якое зладзілі для яе жыхароў культработнікі з Ерхаў. У хаце мясцовай жыхаркі Францішкі Сільвановіч сабраліся пенсіянеры, у госці да якіх прыехалі старшыня Крывасельскага сельвыканкама Ірына Супрановіч, ерхаўскія артысты.  Як і заўсёды на падобных святах, ушанавалі самага старэйшага і самага малодшага жыхароў вёскі, старшыня павіншавала гаспадароў найбольш добраўпарадкаваных падворкаў. Прыемна, што вяскоўцам уручылі падаруначкі ад раённага аддзялення Чырвонага Крыжа. Хораша спявалі артысты; на ўсе пытанні, якія хвалявалі вяскоўцаў, адказала старшыня сельсавета; і людзі зарадзіліся аптымізмам, атрымалі прыемныя эмоцыі, пагаварылі пра жыццё-быццё, узгадалі мінулае. А што яшчэ патрэбна ад свята?
Прыемна, што жыхары нашага горада нераўнадушныя да таго, як выглядае Вілейка, ці ўсё ў нас дагледжана і прыгожа. Так, некалькі званкоў было ад віляйчаніна, які падказаў, што трэба абавязкова «расквеціць» кветнікі (прабачце за каламбур) па вуліцы Чапаева.
Такія вось звароты былі ў апошні час ў рэдакцыю. Як мне здаецца, цікавыя, да якіх трэба прыслухацца.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries