Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Слова пра родны горад

Чым уражвае наш горад гасцей? Вядома, яе гістарычным цэнтрам. Плошчаю, дзе сышліся ў добрым суседстве два хрысціянскія храмы: касцёл Узвышэння  Святога Крыжа і царква Прападобнай Марыі Егіпецкай. У пытаннях веравызнання  кожны чалавек вызначаецца самастойна. А вось згода, павага адно да аднаго, прыязнасць да гасцей – у менталітэце віляйчан, як, гісторыяй даказана, і ў характары ўсяго нашага народа. Гэта датычыцца і міжканфесійных адносін, што неаднойчы падкрэсліваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка у час кантактаў з кіраўнікамі  галоўных хрысціянскіх канфесій. Матэрыяльны і духоўны каларыт горада складаюць адно цэлае, надаючы арыгінальнае аблічча яго сапраўды жывому арганізму.

Чым уражвае наш горад гасцей? Вядома, яе гістарычным цэнтрам. Плошчаю, дзе сышліся ў добрым суседстве два хрысціянскія храмы: касцёл Узвышэння  Святога Крыжа і царква Прападобнай Марыі Егіпецкай. У пытаннях веравызнання  кожны чалавек вызначаецца самастойна. А вось згода, павага адно да аднаго, прыязнасць да гасцей – у менталітэце віляйчан, як, гісторыяй даказана, і ў характары ўсяго нашага народа. Гэта датычыцца і міжканфесійных адносін, што неаднойчы падкрэсліваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка у час кантактаў з кіраўнікамі  галоўных хрысціянскіх канфесій. Матэрыяльны і духоўны каларыт горада складаюць адно цэлае, надаючы арыгінальнае аблічча яго сапраўды жывому арганізму.

Так традыцыйна склалася, што колішняя забудова цэнтра Вілейкі з дамамі сядзібнага тыпу робіць немагчымым яго развіццё ў стылі сучасных архітэктурных  навацый. Прыязджаеш у Жодзіна, Салігорск – і трапляеш у валадарства шкла і бетону. Шырокія праспекты, шматпавярхоўкі, прасторныя рэкрэацыйныя зоны – усё гэта не для нас, горада старажытнага, які нейкім чынам у сваёй аўры захаваў рэха віхур і ператрусаў, што пранесліся над першаствораным спакоем яго сцішаных вуліц. Водгук Вялікай  Айчыннай – у сэрцах тых, хто ваяваў, хто глядзеў на вайну палахлівым поглядам дзіцяці, што ў сілу свайго ўзросту яшчэ не ўспрыймала халоднага подыху вечнасці. Падзеі тых страшных часоў рыкашэцяць па свядомасці нашчадкаў, тых, для каго спадчынай стала  Вялікая Перамога. Імёны вызваліцеляў горада занатаваны на помніках і ў музейных архівах. Забыццё можа справакаваць рэцыдыў. І таму ў людской памяці – глыбокія карані.

Наша Вілейка – гэта гістарычны цэнтр. Гэта прадпрыемствы, якія дзесяцігоддзямі ствараюць яго прамысловы каларыт і імідж горада. Традыцыйныя тут мэблевая вытворчасць, дрэваапрацоўка. Пераемнікі некалі кустарных арцеляў – мэблевая фабрыка і завод будаўнічых дэталей. Крызісныя з’явы, уплываючы на рыначную кан’юнктуру, вымушаюць прадпрыемствы працаваць у напружаным рэжыме, шукаючы новых партнёраў для гандлёвага супрацоўніцтва. Але па ранейшаму найбольшыя аб’ёмы экспарту дзвярных палотнаў, іміджавай прадукцыі буддэталеўцаў, прыходзяцца на нашага бліжэйшага суседа – Расійскую Федэрацыю.

Адметная на замежным рынку оптыка буйнейшага прадпрыемства горада – завода «Зеніт», менавіта ён даў новы штуршок развіццю Вілейкі, стварыўшы тут магчымасць буйнамаштабнага жыллёвага  будаўніцтва. Першы ў горадзе раён шматпавярховак да гэтага часу мае неафіцыйную назву «зенітаўскага». А ў ім – школа, дзіцячыя садкі – аб’екты інфраструктуры, неабходныя для жыццязабеспячэння яго насельнікаў. Арыентаванае на  абаронную прамысловасць, прадпрыемства цяжка і балюча перажывала ператрус канверсіі. І гэта была агульная боль  усіх віляйчан.

У горада, як і чалавека, – свой,наканаваны нябёсамі, лёс. Але карэкціраваць яго генеральную лінію нікому не забараняецца. З пазіцыі свайго разумення, свайго ўяўлення аб развіцці ў кантэксце сусветных каштоўнасцей. І мы, заклапочаныя лёсам сваіх духоўных набыткаў, робім многае для  развіцця культуры ў горадзе, станаўлення нашых творчых калектываў. Імі слаўны гарадскі Палац культуры, Цэнтр эстэтычнага выхавання, школа  мастацтваў. Каларытным шматгалоссем, маляўнічай мазаікай яны створаць яркае і самабытнае абрамленне нашага свята.

Не зважаючы на перашкоды часовага, мы ў гэтым упэўнены, характару, Вілейка працягвае сваё паступальнае развіццё – і ў духоўным, і ў матэрыяльным сэнсе паняцця. Наш фотакарэспандэнт занатаваў выгляд новабудоўляў у мікрараёне «Паўночны». У гэтым напрамку цяпер развіваецца горад. МПМК-185 – будаўнічая арганізацыя са слыннай біяграфіяй – узводзіць тут два шматкватэрныя жылыя дамы. Адзін прызначаны для тых, хто стаіць у чарзе на будаўніцтва жылля. Ён узводзіцца з дзяржпадтрымкай. Другі дом будзе арэндным. І ужо ёсць жадаючыя мець там кватэры. Акрамя таго – у перспектыве развіцця мікрараёна – індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Пад яго ўжо выдзелена больш сарака зямельных участкаў. І жадаючых грунтоўна асесці ў Вілейцы нямала.

…Больш пяцісот год адлюстроўвае радасці, самоту і надзею нашага старадаўняга паселішча блакітная Вілія. І няхай будуць і надалей благаславёныя Небам яе берагі.

Марыя КУЗАЎКІНА.

Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries