Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Гэтай дружбе чвэрць стагоддзя

«Пусть говорят, что женской дружбы не бывает…» Памятаеце гэту песню, якую пранікнёна выканала Лаліта? Менавіта гэтыя радкі прыгадаліся мне, калі гутарыла з віляйчанкай Любоўю Ермаковіч. Жанчына прыйшла ў рэдакцыю, каб сказаць цёплыя словы пра сваю сяброўку Марыю Паўлаўну Лукша, якая  на днях адсвяткавала свой юбілей. Многа цёплых слоў  і пажаданняў выказала ёй сяброўка.

агоддзя, – расказала Любоў. – А пазнаёміліся зусім выпадкова – разам адпачывалі ў санаторыі і жылі ў адным пакоі. Абедзве нарадзіліся ў вёсцы, таму ў нас многа агульных успамінаў. Ужо з першай сустрэчы я зразумела, наколькі добры, шчыры і глыбокі чалавек Марыя Паўлаўна. Такому заўсёды хочацца даверыцца, падзяліцца самым патаемным, папрасіць парады. За тыя дні адпачынку  мы настолькі зблізіліся, што і пасля яго не згубіліся а, наадварот,яшчэ болей зрадніліся, сталі нібыта сёстрамі. І цяпер, праз дваццаць пяць гадоў, сустракаемся сем’ямі і на нашы дні нараджэнняў, і на іншыя свята.
Як прызналася Любоў, ёй вельмі прыемна  бываць у сям’і Лукшаў, бачыць, як паважаюць і шануюць адно аднаго Марыя Паўлаўна і Пётр Іванавіч. А якія  цёплыя і давяральныя адносіны ў іх з дзецьмі і ўнукамі!
– Такіх сумленных, бескарысных і шчырых людзей цяпер не так і многа, – разважае Любоў. – А вось мае сябры – менавіта такія. З імі мы і ў радасці, і ў горы, да іх – з любым пытаннем і праблемай. Падзелішся, пачуеш цёплыя  словы суцяшэння, разумную параду – і неяк лягчэй. Як хуткая дапамога мне гэтая сям’я… І што яшчэ мне імпануе, дык тое, што ў ёй аддаюць перавагу здароваму ладу жыцця: пешым прагулкам, пасільнай працы.
Нават, унукі, падзялілася мая суразмоўца, вельмі радуюцца, калі да іх прыязджае Марыя Паўлаўна. А яна то градкі праполіць, то яшчэ што дапаможа ў гаспадарцы. Унукі ж не  адступаюць: «Бабуля Марыя, а чай будзем піць?» Як да самай блізкай, роднай цягнуцца.
Слухала Любоў і радавалася за яе. Вельмі добра, што ёсць у яе такая сяброўка, якая даўно стала сястрой; што бескарыснай дружбе сямей ужо чвэрць стагоддзя. А ўвогуле, радасна за тое, што ў наш прагматычны час чалавечая дабрыня, спагада і шчырасць цэняцца больш за ўсё. І гэта  правільна.
Ірына БУДЗЬКО.
На здымку: (злева направа) Любоў Ермаковіч і яе сяброўка Марыя Лукша з унучкай.
Фота прадастаўлена Любоўю ЕРМАКОВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries