Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Гэтай вёсачцы ўжо пераваліла за дзевяноста

Гэтай вёсачцы на Іжаншчыне ўжо пераваліла за дзевяноста – першае ўпамінанне пра яе было ў 1923 годзе. Тады яна ўваходзіла ў Вішнеўскую гміну  Свянцянскага павета. З гістарычных дакументаў вядома, што ў 1938 годзе ў Ролічах было 36 двароў і пражываў 191 жыхар. Сёння  тут 22 двары і 42 жыхары. Сумна, вядома, аднак такая яна, рэальнасць…

На другі дзень прыгожага свята Сёмуха ў Ролічах адбылося свята вёскі, якое сабрала і мясцовых жыхароў, і гасцей. Цудоўную праграму падрыхтавалі мясцовыя культработнікі – супрацоўнікі Чурлёнскай сельскай бібліятэкі і Лыцавіцкага Дома культуры. І праходзіла свята на свежым паветры, у адным з вясковых двароў. Балазе, надвор’е спрыяла гэтаму.
Кожны куточак Вілейшчыны слаўны тымі, хто ў ім нарадзіўся. Вось і ў Ролічах убачыла свет многа людзей, якімі можна ганарыцца. На свяце былі названы ўсе вяскоўцы, хто ў грозныя ваенныя гады абараняў сваю зямлю ад лютага ворага. Прозвішчы, прозвішчы… І тых, каму пашчасціла вярнуцца жывымі, і тых, хто загінуў на фронце, памёр ад ран. Прыгадалі і пра тое, як цяжка жылося ў той час і мірным жыхарам. Пра тых, хто стаў ахвярамі ворагаў, прыгадала мясцовая жыхарка Ганна Пятроўна Рогач.
Спытайце ў любога з сяльчан пра паходжанне назвы вёскі і пачуеце ў адказ, што «Ролічы» ад слова «ралля». Мусіць, таму тут жыло і жыве столькі працавітых і старанных людзей. Яны і цяпер, ужо ў сталым узросце, трымаюць у парадку свае падворкі, дамы, не цураюцца  пасільнай сялянскай працы. Двары заўсёды патанаюць у кветках і ўжо ніяк не вызначыць, які з  іх лепшы. І стараста тут не на словах, а на справе галоўны чалавек на вёсцы – Леакадзія Мікалаеўна Роліч. Гэта пра яе сказала старшыня Іжскага сельсавета Валянціна Навасёлак такія словы: «Каб усе былі такія, дык  і не патрэбны быў бы і сельсавет – усюды быў бы парадак». І сапраўды, тут добраўпарадкаванню надаецца вялікая ўвага. Вось і з праблемай нумар адзін – баршчавіком Сасноўскага  – змагаюцца ўсе разам.
Многія жыхары Ролічаў у свой час былі ўзнагароджаны медалямі «Ветэран працы». Ёсць тут і свае ардэнаносцы: Андрэй Анатольевіч Кулак, былы шафёр калгаса імя Кірава, старанная праца якога была адзначана Ордэнам славы III ступені, і былы брыгадзір паляводчай брыгады Баляслаў Іванавіч Роліч (Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга). Віншуючы мясцовых жыхароў і дзякуючы ім за сумленную працу, старшыня сельвыканкама Валянціна Навасёлак знайшла такія словы, якія ішлі ад сэрца. Па традыцыі ўшанавалі самую старэйшую жыхарку Марыю Макараўну Лабатую (ёй споўнілася 89 гадоў) і самага маладзейшага – 11-гадовага Косціка Кулака. Валянціна Уладзіміраўна ўручыла вяскоўцам падарункі, а культработнікі павіншавалі добрымі песнямі, прыпеўкамі, вершамі і танцамі.  Ды і самі гледачы не стрымлівалі эмоцый, а ад душы падпявалі артыстам.
Гэта мерапрыемства стала для пенсіянераў сапраўдным святам. Многа цікавага, прыемнага, хвалюючага пакінула яно. Немалаважна, што ў іх, людзей немаладых і ўжо нямоглых, была магчымасць сабрацца ўсім разам, пагутарыць, узгадаць мінулае. «Жыві, родная вёсачка», – гэта перапаўняла сэрца кожнага. І ёсць надзея, што агеньчыкі ў вокнах вясковых хат не згаснуць. Вунь і сёлетнім выпускнікам Андрэю Кулаку і Яўгену Ролічу, маладым жыхарам вёскі, наказалі не здрадзіць бацькоўскай зямлі. Няхай так яно і будзе.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадастаўлена
Дзянісам ШАРАФАНОВІЧАМ

Фота прадастаўлена  Дзянісам ШАРАФАНОВІЧАМ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 172 queries