Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

выбары

У выбарах Прэзідэнта маюць намер удзельнічаць 90 працэнтаў грамадзян Беларусі
Пра намер удзельнічаць у маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заявілі 90 працэнтаў апытаных грамадзян: 96,5 працэнта рабочых сельскай гаспадаркі, 88,5 працэнта рабочых прамысловасці, будаўніцтва і да т.п., 89 працэнтаў служачых, 82 працэнты студэнтаў і навучэнцаў, 91,5 працэнта пенсіянераў. Аб гэтым сведчаць даныя сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 года Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі (ІАЦ).
Сярод асноўных матываў удзелу ў маючых адбыцца выбарах большасць рэспандэнтаў (77,5 працэнта) адзначылі: «Я заўсёды хаджу на выбары, таму што лічу ўдзел у іх сваім грамадзянскім абавязкам». Менш як 17 працэнтаў апытаных маюць іншыя матывы.
Гатоўнасць аддаць свае галасы за Аляксандра Лукашэнку ў жніўні 2010 года выказалі 78,1 працэнта ўдзельнікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага Аналітычным цэнтрам EcooM.
Адказваючы на пытанне «Калі б заўтра адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за каго б Вы прагаласавалі?», пераважная большасць рэспандэнтаў – 78,1 працэнта – выбралі Аляксандра Лукашэнку, растлумачылі сацыёлагі.
Кандыдатаў ад так званай апазіцыі гатовы падтрымаць толькі 5,7 працэнта апытаных, 2,2 працэнта грамадзян маюць намер прагаласаваць за іншых кандыдатаў (16 варыянтаў адказу).
Недавер апазіцыйным партыям
Апазіцыйным партыям не давяраюць 85,9 працэнта грамадзян Беларусі: 71,5 працэнта адзначылі графу «не», 14,4 працэнта – «хутчэй, не». Такія даныя сацапытання, праведзенага ў жніўні 2010 года Аналітычным цэнтрам EcooM, паведамілі ў цэнтры.
Апазіцыйным партыям давяраюць 3,1 працэнта рэспандэнтаў, а 2,2 працэнта – «хутчэй, так». Без адказу пытанне сацыёлагаў пакінулі 8,8 працэнта.
У той жа час партыям, якія супрацоўнічаюць з уладай, давяраюць 48,6 працэнта грамадзян, «хутчэй» давяраюць – 18,2 працэнта. Не карыстаюцца яны папулярнасцю ў 16,6 працэнта апытаных («не» – 7,4 працэнта, «хутчэй, не» – 9,2 працэнта). Не змаглі вызначыць сваё стаўленне да іх 16,6 працэнта ўдзельнікаў апытання.
У час сацдаследавання апытаны 1,4 тыс. грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых. Памылка выбаркі – у дапушчальных межах.

Эфірны час для кандыдатаў
Кожнаму кандыдату ў Прэзідэнты Беларусі будзе прадастаўлена адна гадзіна эфірнага часу (два выхады ў эфір па 30 мін.) на Першым Нацыянальным тэлеканале і столькі ж на радыё. Аб гэтым паведаміла 19 верасня ў эфіры тэлеканала АНТ старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.
Акрамя гэтага, у кандыдатаў павялічыцца эфірны час за кошт магчымасці весці тэле- і радыёдэбаты. «Таму калі яны не баяцца палемікі і гатовы падзяліцца з аўдыторыяй, то атрымаюць яшчэ і гэты час», – сказала Лідзія Ярмошына.
БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries