Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Заброддзеўскі маршрут

У газеце ўжо друкаваўся матэрыял пра клуб «Пераадоленне», створаны пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У ім сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, аб’яднаныя не толькі бядой, але і агульнымі інтарэсамі, спробай дапамагчы адзін аднаму перамагчы цяжкую хваробу, быць карыснымі грамадству.
Стала добрай традыцыяй праводзіць выязныя пасяджэнні клуба. У верасні мінулага года мы наведалі мемарыял зніклых вёсак. Старшы навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Вольга Коласава правяла цікавую экскурсію па гэтай мясціне.
І вось цяпер мы едзем у госці да знакамітага земляка, мастака Барыса Цітовіча. З шырокай асфальтаванай трасы аўтобус зварочвае на ціхую лясную дарогу. Лес сустракае нас шматгалоссем птушынага спеву, непаўторным смалістым пахам. Дзесьці кувае зязюля.
Невялікая, усяго на чатырнаццаць хат, вёсачка Заброддзе. Насустрач нам выходзіць Валянціна Цітовіч, жонка мастака, і па жыцці яго паплечніца і аднадумца. Тонкія рысы інтэлігентнага твару, з густам падабраная сукенка, і – натруджаныя рукі жанчыны, якой даводзіцца займацца звыклай сялянскай працай… Яна вядзе нас да дрэў памяці, расказвае, у гонар каго пасаджана кожнае. На дрэвах – таблічкі з імёнамі землякоў, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай і тых, хто ўжо пасля пакінуў гэты свет. А вось дрэвы, якія пасадзілі слынныя беларускія пісьменнікі Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч.
Валянціна Цітовіч аб кожным дрэве гаворыць як аб жывым чалавеку. А калі наляцеў ветрык, зашапацеў лісточкамі, сапраўды стварылася ілюзія, што мы знаходзімся не на зялёнай алеі, а дзесьці ў цэнтры натоўпу. Няспешна цячэ размова. Гаспадыня расказвае нам, як праходзіць у Заброддзі святкаванне Дня Перамогі. Збіраецца каля трохсот чалавек з многіх куткоў Беларусі, а таксама з блізкага і далёкага замежжа. Накрываецца вялікі стол, на палявой кухні гатуецца салдацкая каша, чуюцца ўспаміны аб вайне, песні, вершы. На школьных дошках дзеці малююць свае ўражанні ад гэтага свята, пішуць на рознакаляровых лістах свае пажаданні міру і спакою на зямлі. Паступова гаворка пераходзіць на падзеі Першай сусветнай вайны. Наколькі мала мы ведаем пра яе! Савецкія падручнікі па гісторыі называлі яе захопніцкай, імперыялістычнай. Нічога не гаварылася пра мільёны ахвяр, загінуўшых у полымі гэтай страшнай вайны. Большую палову свайго жыцця Барыс і Валянціна Цітовіч прысвяцілі выпраўленню страшэннай гістарычнай памылкі забыцця ахвяр Першай сусветнай.
Дзякуючы іх намаганням быў адноўлены могільнік на месцы былога ваеннага шпіталю. Семдзесят дзевяць воінаў, паўшых  «За веру, царя и Отечество» ціха спачываюць у засені прыгожых бяроз.
Рушым да драўлянай капліцы, шэрай, як  салдацкі шынель. Унутры памяшкання матэрыялы, прысвечаныя Першай сусветнай. Валянціна Цітовіч праводзіць экскурсію, падрабязна расказвае пра кожны экспанат. Маналог пераходзіць у дыялог. Барыс Манцэвіч успамінае пра сваю маці, якая ў час вайны была ўзнагароджана георгіеўскім медалём.
Пакідаем запіс у кнізе наведвальнікаў, выходзім з паўзмроку, развітваемся з ветлівай гаспадыняй. Яркае сонца, птушыны рай. А на душы – боль аб мільёнах загінуўшых і радасць за тых, хто не дае страціць памяць аб іх.
Данута ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries