Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ

Вілейскі хлебазавод – з тых прадпрыемстваў, дзе пастаянна абнаўляюцца тэхналогіі, расшыраецца асартымент вырабаў, выконваюцца прагнозныя паказчыкі развіцця. Дырэктар прадпрыемства Анатоль Сяргей расказвае, што вырабы хлебазавадчан знаходзяць попыт далёка за межамі раёна, паколькі на Вілейшчыне рэалізуецца толькі 30 працэнтаў выпушчанай прадпрыемствам прадукцыі.
IMG_6378У адзіны дзень інфармавання хлебазавод наведала старшыня абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч. Яна выказала задаволенасць цяперашнім узроўнем развіцця прадпрыемства і выступіла перад калектывам прадпрыемства па тэме адзінага дня інфармавання. На ім, як вядома, абмяркоўваўся ход выканання рашэнняў трэцяга Усебеларускага народнага сходу (папярэднія вынікі работы народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ў 2006-2010 гады).
Святлана Міхайлаўна была дэлегатам другога і трэцяга народных форумаў…
– Памятаю ўсю сур’ёзнасць, грунтоўнасць абмеркавання планаў нашага развіцця, – дзеліцца яна сваімі ўражаннямі з прысутнымі. – Мабыць, камусьці падалося, што мэты перад сабой мы паставілі амбіцыёзныя, але час паказаў, што яны – упаўне рэальныя. Крызіс напаткаў і нас, але, як ні парадаксальна гэта гучыць, – адыграў ён і сваю станоўчую ролю. Мы пераглядзелі падыходы, змаглі мабілізавацца і дастойна выйсці з гэтага выпрабавання.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў гаворыць аб гуманістычных падыходах дзяржавы да лёсу кожнага чалавека ў гэты складаны час: «Мы захавалі рабочыя месцы, не выкінулі людзей на вуліцу, як гэта зрабілі ў некаторых суседніх з намі дзяржавах». У бюджэта вобласці – сацыяльная накіраванасць, – канстатуе С.М.Герасімовіч. Сёлета пабудавана школа ў Бараўлянах, там жа ўзводзяцца сацыяльныя дамы сямейнага тыпу. Для тых дзетак, што воляй лёсу пазбаўлены бацькаўскай ласкі. Там яны адчуюць хатнюю ўтульнасць, набудуць навыкі сямейнага жыцця.
Вызначана дата прэзідэнцкіх выбараў, – зазначае старшыня абласнога Савета дэпутатаў. Настаў час прааналізаваць тое, што здзейснена ўладай для чалавека, і па вартасці ацаніць нашы агульныя набыткі.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 188 queries