Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейскі краязнаўчы музей пачынае шырокамаштабны выставачны праект

ДЗВЕ ВАЙНЫ – ПАМЯЦЬ АДНА. Пад такой назвай Вілейскі краязнаўчы музей пачынае шырокамаштабны выставачны праект, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзю вызвалення Вілейкі падчас Першай сусветнай вайны ў верасні 1915 года.
У рамках рэалізацыі праекта выстава, якая размясціцца ў будынку музея і зойме амаль усю экспазіцыйную плошчу. Паказ матэрыялаў у выглядзе рэканструяванага акопа часоў вайны, дзе будуць прадстаўлены прадметы з фондавых калекцый музея, многія з якіх сапраўды ўнікальныя і наведвальнікі іх убачаць упершыню.
Выстава інтэрактыўная – прыняць удзел у ёй можа кожны жадаючы.
Паважаныя віляйчане! Мы звяртаемся да вас, спадзяёмся і ўпэўнены, што ў вашых сем’ях яшчэ і сёння захоўваецца памяць аб вашых родных – удзельніках як Вялікай Айчыннай так і Першай сусветнай войн: фотаздымкі, дакументы, узнагароды, успаміны, асабістыя або трафейныя рэчы і іншае. Усё гэта можна перадаць для выставы, каб яшчэ раз успомніць, расказаць і пакінуць сваю памяць нашчадкам.
Выстава пачне працаваць з 7 мая і да канца бягучага года. Менавіта 7 мая 1985 года, якраз напярэдадні 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей адкрываў першую экспазіцыю, прыняў першых наведвальнікаў.
Вольга КОЛАСАВА, старшы навуковы супрацоўнік музея,
каардынатар праекта

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 133 queries