Да ўвагі перавозчыкаў пасажыраў легкавымі аўтамабілямі, аўтобусамі і аўтамабілямі-таксі.
З 27 мая 2015 года ўступае ў сілу Пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь №1087 ад 22 лістапада 2014 года “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў”, згодна якой пункт 24 Правіл дапоўнены словамі, што не радзей аднаго разу ў пяць гадоў вадзіцелі транспартных сродкаў, якія занятыя на перавозках пасажыраў, павінны павышаць кваліфікацыю не радзей аднаго разу ў пяць гадоў па адзіным зацверджаным праграмам для адпаведных катэгорый.
Пастановай Мінтранса №41 ад 4 снежня 2014 года зацверджаныя адзіныя праграмы павышэння кваліфікацыі адпавядаючай катэгорыі вадзіцеля,па якой ён заняты на перавозцы пасажыраў. Агульная колькасць гадзін,па якіх праводзяцца заняткі для ўсіх катэгорый вадзіцеляў,занятых на перавозцы пасажыраў, складае 55. А вось па тэарэтычных і практычных занятках – розніца ў тры гадзіны, у залежнасці ад катэгорыі вадзіцеля. Для вадзіцеляў катэгорыі “В” тэарэтычных заняткаў 18 гадзін і 37 гадзін практычных, а для вадзіцеляў катэгорыі “Д” і “ДЕ” 15 гадзін тэорыі і 40 гадзін практычных заняткаў. Пасля праходжання заняткаў прадугледжана абавязковая здача экзаменаў. Праводзіць курсы павышэння кваліфікацыі вадзіцеляў маюць права арганізацыі, якія праводзяць навучанне вадзіцеляў па адпаведных катэгорыях і матэрыяльна-тэхнічную базу для правядзення тэарэтычных і практычных заняткаў.
Рэкамендуем усім перавозчыкам пасажыраў своечасова патурбавацца аб праходжанні курсаў павышэння кваліфікацыі вадзіцеляў.
Акрамя дапаўнення да пункта 24 правіл перавозак пасажыраў ёсць дапаўненні па асобных пунктах правіл аўтамабільных перавозак групаў дзяцей аўтобусамі. А аўтамабільныя перавозкі дзяцей школьнымі аўтобусамі выдзеленыя ў асобны раздзел, які неабходна выконваць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і аўтамабільным перавозчыкам, выконваючымі перавозкі дзяцей школьнымі аўтобусамі.
А. М. ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі
па г. Мінску і Мінскай вобласці









Патрэбная інфармацыя