Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сумесны рэйд раённага Савета дэпутатаў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і рэдакцыі газеты

Сям’я, у якой падрастаюць дзеці. Думаецца, нікому не трэба тлумачыць, наколькі пільнымі павінны быць бацькі, каб забяспечыць належнае існаванне малым. А калі іх, юркіх, цікаўных і жывых хлапчукоў і дзяўчынак, не адзін, не два і нават не тры? Безумоўна, пільнасці дарослых павінна хапіць кожнаму. Бо самае дарагое і каштоўнае ў жыцці – нашы дзеці.

Нядаўна праводзіўся сумесны рэйд, у якім прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталія Радзевіч, першы намеснік начальніка Вілейскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Стрэж і аўтар гэтых радкоў. Абследаваліся домаўладанні, дзе жывуць мнагадзетныя сем’і. Асаблівая ўвага ўдзялялася захаванню правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў, газавага абсталявання, электранагравальных прыбораў. У кожнай сям’і дарослым яшчэ раз нагадвалася пра тое, што ні ў якім разе нельга пакідаць малых без нагляду. Ёсць нямала прыкладаў страшных паследстваў такой бяспечнасці дарослых, якія жывуць цяпер са страшным усведамленнем сваёй віны. На жаль, ужо нічога выправіць нельга…
Падчас рэйду даводзілася бачыць складзіраванне гаручых матэрыялаў у непасрэднай блізкасці ад печаў, няспраўныя АПІ, заклееныя шпалерамі правады і кабелі… І гэта ўсё ў дамах, дзе жывуць маленькія дзеці.
Практычна ўсе з дарослых вельмі ўважліва выслухалі ўсе заўвагі, пагадзіліся з імі і паабяцалі ў адведзены час ухіліць усё, што робіць жыццё небяспечным. І не толькі сваё жыццё, але і тых, хто з’яўляецца галоўным багаццем – нашых дзяцей.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадастаўлена РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries