Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Галоўнае для аддзелачніка — добрае веданне тэхналогіі і яе безумоўнае захаванне

Мэблевая вытворчасць актуальная для Вілейкі з даўніх часоў, як актуальна бытавое асяроддзе, што павінна ствараць чалавеку камфорт. Прафесія мебельшчыка, такім чынам, мае досыць глыбокія карані. І Марыя Рогач ганарыцца тым, што належыць да гэтай кагорты майстроў. Прыйшла яна на вілейскую мэблевую фабрыку амаль чвэрць века таму. Пачынала, можна сказаць, з нуля, вучаніцай аддзелачніцы. Асвоілася ў цэху даволі хутка, бо ўжо праз два месяцы здала на другі разрад.

Галоўнае для аддзелачніка, – лічыць Марыя Вікенцьеўна, – добрае веданне тэхналогіі і яе безумоўнае захаванне. Ад якасці пакрыцця мэблевых дэталей залежыць знешні від прадукцыі. На яго асабліва пільную ўвагу звяртаюць пакупнікі. За той час, які Марыя Рогач працуе на прадпрыемстве, тэхналогіі ўдасканальваліся, мяняліся ў адпаведнасці з сучаснымі кірункамі развіцця вытворчасці. І з густамі спажыўцоў – таксама. Новае веянне – штучна састараная мэбля. Толькі і ёй, пэўна, не суджана будзе доўга пратрымацца на рынку. Мода мяняецца, як і ўсё ў нашым хуткацечным жыцці.
Вось і Марыю Вікенцьеўну, ацаніўшы яе старанасць і акуратнасць, перавялі ў камплектоўшчыцы.
Бываючы на прадпрыемстве, даводзілася назіраць, як з вялізнага асартыменту дэталей фарміруюцца камплекты для зборкі. Тут галоўнае – уважлівасць. Каб тое, што складае шафу гасціннага гарнітуру, трапіла ў адзін камплект, кухню – у іншы. Камплектоўшчык – галоўны пасля майстра чалавек на вытворчасці, – лічаць мебельшчыкі. А яшчэ Марыя Рогач – старшыня прафсаюзнага цэхавага камітэта. І з поўнай аддачай рэалізуе сябе ў грамадскай рабоце.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries