Аддзел адукацыі райвыканкама ўдзячны за дапамогу ў падрыхтоўцы «Лясной казкі» да лагернай змены: ДУ «Вілейскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», аддзелу па ЧС, ААТ «Вілейскі рамонтны завод», ААТ «Зеніт -БелОМА», ААТ «ПМК-88», РУП «Вілейскае ПМС», ААТ «Маладзечналес», ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс», ДБУП «ПМК-186», ААТ «Буддэталі», ДУП «ПМК-185», ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», ЗАТ «Маладзечнамэбля», Вілейскаму вопытнаму лясгасу, ТАА «Вілейскае райаграпрамэнерга», ГУП «Вілейская ЖКГ», Вілейскім раённым электрычным сеткам, РКУП «Вілейскі водаканал», СТАА «Фабрыка дзвярэй «Лаза», Вілейскаму дзяржаўнаму прафесійна-тэхнічнаму каледжу, філіялу КУП «Мінскаблдарбуд «ДРБУ-162», ДБУ №13, Вілейскаму СМУ «ААТ «Мінскводбуд».
«Смяхарыкі», «Лімоны», «Эмэмдэмсы» – хапіла фантазіі ў дзетвары, каб прыдумаць для сваіх атрадаў такія нестандартныя назвы. Трэба было, каб яны не проста гучалі, а адлюстроўвалі ўнутраную сутнасць часовага лагернага фарміравання. – Змена ў «Лясной казцы» будзе доўжыцца каля 17 дзён, – расказвае старшы выхавацель аздараўленчага лагера Таццяна Чаховіч. – І, будзем спадзявацца, гэты час падасца падлеткам сапраўдную казкай.
Аб тым, каб гэта было так, паклапаціліся дарослыя з аддзела адукацыі райвыканкама, якому належыць лагер і, безумоўна, прыцягнутыя да гэтай грамадска значымай справы фундатары.
– Па-хатняму ўтульныя спальныя пакоі. Такія ж, з выяўнымі прыкметамі нядаўна праведзенага рамонту, – клуб і сталовая, – дзеліцца прыемнымі ўражаннямі Таццяна Чаховіч. Яна расказвае, што ў першую лагерную змену «Лясная казка» прыняла 32 падлеткаў з Вілейкі, 53 – з Валожына. Адначасова тут пачалі працаваць профільныя лагеры з другой гарадской гімназіі і Мацькаўскай школы.
З пачатку работы першай лагернай змены да афіцыйнага адкрыцця чарговага летняга сезону «Лясной казкі» прайшло ўсяго тры дні. А дзеці паспелі падружыцца, вызначыцца ў назвах сваіх атрадаў, падрыхтаваць дэвізы і прывітанні. Яны і прагучалі на ўрачыстай лінейцы.
Падлеткаў віталі начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Пуцэйка, дырэктар лагера Вольга Моўчун. Яны жадалі дзецям паўнацэннага адпачынку, новых сяброў і сапраўднай дружбы. Не абыйшлася ўрачыстасць і без дэманстрацыі творчых здольнасцей адпачываючых. Канцэрт яны падрыхтавалі з дапамогай культарганізатара Аляксандра Жука. Атрымалася рознажанравая праграма – з песнямі, мастацкім чытаннем, танцамі.
«Лясная казка» – гэта сцяжынкі сярод сасновага бору, дзе за кожным дрэўцам і кусцікам схаваны цуда-таямніцы. Дзе гамоняць між сабой птушкі і дрэвы, дзе незвычайны свет жывых істот даверліва працягвае юнаму чалавеку руку на знаёмства. Так важна, каб было гэта давер’е ўзаемным і каб дзіўныя сюжэты лесу спляталіся ў адну ўражальную і незабыўную яго казку.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота прадастаўлена Таццянай ЧАХОВІЧ
– Па-хатняму ўтульныя спальныя пакоі. Такія ж, з выяўнымі прыкметамі нядаўна праведзенага рамонту, – клуб і сталовая, – дзеліцца прыемнымі ўражаннямі Таццяна Чаховіч. Яна расказвае, што ў першую лагерную змену «Лясная казка» прыняла 32 падлеткаў з Вілейкі, 53 – з Валожына. Адначасова тут пачалі працаваць профільныя лагеры з другой гарадской гімназіі і Мацькаўскай школы.











