Менавіта на такую рыбку-гарэзу глядзяць хлапчук і кот, якіх вы, паважаныя чытачы, убачылі на конкурсным фотаздымку ў №24. Памятаеце: акварыум, у ім – рыбка, а далей – дзве пары вачэй: адна – зацікаўленая, другая – нібыта безуважная… А што за ўсім гэтым хаваецца – невядома, таму нашым вастрасловам убачылася рознае.
Рыбка трапеча-трапеча,
І траўка хіснецца ўслед.
У захапленні малеча,
Радасцю поўніцца свет.
Кот жа хітры і паважны,
Глядзіць быццам безуважна.
Не палезе напралом,
Помніць леташні «аблом»,
Але думкі чорнай хмарай:
– Растрывожаць толькі мары:
Вось злавіць бы шчупака
У вядзерцы рыбака!
А што з гэтае калючкі?
Ні наедку, ні гульні.
І гаспадыня стане злючкай
І гаспадар пры рамяні…
Думаю, вы, паважаныя сябры, па стылі ўжо згадаліся, хто аўтар гэтых радкоў. Так-так, Любоў Чыгрынава з Забалацця. Дык вось чаму ў коціка на здымку такі безуважны выгляд… Пільная Любоў Міхайлаўна адразу ўсё разгледзела і вельмі даступна, хораша растлумачыла нам усім.
Віляйчанка Марыя Лазовік убачыла на здымку наступнае. І хлопчык, і коцік ахоплены вялікім жаданнем – злавіць гэту рыбку-прыгажуню. Вось радкі Марыі Віктараўны:
Рыбка залатая
Хвосцікам віхляе:
То налева, то направа,
На яе няма ўправы.
Кот цікуе і глядзіць,
Хоча рыбку ён злавіць.
Няма таты, няма мамы,
Хлопчык дзівіцца таксама.
З ёю хочуць пагуляць,
Як з вады яе дастаць?
– Каб быць сапраўдным рыбаком,
Трэба вуду мець з кручком.
Гэта як мінімум. Але малечы ды катку да гэтага дадумацца, відаць, няпроста…
Спадабаўся трапны і лаканічны верш Святланы Бародзіч. У ім – сама сутнасць. Вось ужо сапраўды праўда, што іншы раз, сказаўшы мала, можна выказаць вельмі многае. Вось радкі Святланы Валянцінаўны:
Очень часто, увы, так бывает,
Мы по-разному смотрим на жизнь:
Кто-то только о пище мечтает,
А кого – красота манит ввысь.
Прыкладна пра тое ж напісала на конкурс і Тамара Пунінская з Абадоўцаў. У яе атрымалася таксама добра. Чытаем:
Барсік-кот прывёў Міхалку
Раніцою на рыбалку.
Пра цікавы вадаём
Кожны думае сваё:
Хлопчык:
«Хто ж такі жыве
Ў незвычайнай сіняве?».
Кот жа так:
«Калі б дабраўся,
Ад душы б пачаставаўся».
Вачаняткі так глядзяць:
Як жа рыбінку дастаць?
Як часта такое бывае ў жыцці – адно і тое ж кожны бачыць па-свойму…
Пастаянная ўдзельніца нашага конкурсу Кацярына Анатольеўна Мількота даслала некалькі варыянтаў подпісаў пад фотаздымак. Хоць і заўважыла, што нялёгкім было заданне. Ды тым, напэўна, цікавей. Вось радкі Кацярыны Анатольеўны:
Часто слышишь от людей:
«Кот – ворюга! Кот – злодей!»
Это, чур, не про меня –
Сторожу уже три дня.
Рыбу очень я люблю,
Но вот эту золотую
Уважаю и ценю.
Золотая рыбка в сказке
Выполнит желания,
Вот и мы с хозяйским сыном
Дали ей задания:
Вовке – новые игрушки,
Мне – из мяса антрекот,
Можно рыбные котлетки.
Словом, то, что любит кот.
И на снимке в этот раз –
Барсик с Вовкой ждут заказ.
А вось яшчэ адзін подпіс:
Это что? Стеклянный дом?
Рыбка что ли живёт в нём?
Чем она питается?
Как домик называется?
Сто вопросов маме, папе
Задаёт Серёжка.
Ему годик с половиной,
Ещё такая крошка.
Такія вось подпісы атрымаліся. А парад пераможцаў працягвае Ларыса Сяліцкая. У яе – свой погляд на фота. Чытаем:
Што ні прыдумаюць бацькі
Для роднага сыночка!
Каб рос здаровым і шчаслівымі
Былі дзіцяці вочкі.
Акварыум новы вось купілі,
Ката прывезлі з вёскі.
Цудоўных рыбак запусцілі,
Каб не ліліся слёзкі.
І, пэўна, думаюць, што я –
Маленькі «вымагацель»…
А мне так сумна аднаму,
А кот – мой выхавацель.
Такая вось вясёлая атрымалася кампанія: хлопчык, кот і рыбка.
Прыемна, што даслаў свой конкурсны подпіс і наш добры знаёмы, вучань 4 «А» класа першай школы Арцём Паляковіч. Мы рады, што юныя знаходзяць у газеце цікавае, самі становяцца аўтарамі, як гэта робіць Арцём. Вось яго верш:
Кот с Антошкою сидят
И на стол они глядят,
Там рыбка расчудесная,
Такая интересная!
Плавает тихонько,
Шевелит плавничком,
О них она не думает
И всё ей ни по чём.
Антошке бы потрогать,
А кот не прочь бы съесть…
Да разве это можно,
Коль глаз нельзя отвесть!
Дзякуй вялікі, Арцём, дзякуй усім вам, паважаныя сябры. Прыемна чытаць вашы подпісы, заўсёды пазнаеш нешта новае, цікавае. Ды і вам, думаю, прыемна тварыць. А калі так, то прыглядайцеся да новага конкурснага фота. Яго трэба падпісаць да 10 чэрвеня. Поспехаў!
Ірына БУДЗЬКО
Конкурс
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов


