У адрас дзяржаўных органаў паступаюць іншы раз скаргі ад грамадзян на сваіх працадаўцаў. Колькасць зваротаў, звязаных з несвоечасовай выплатай зарплаты, нязначная. І таму ёсць тлумачэнне – дзяржава строга патрабуе выканання з боку працадаўцы працоўнага заканадаўства. Ды і персанальная адказнасць кіраўнікоў за такое парушэнне значная.
Большую частку зваротаў на тэму зарплаты можна аб’яднаць умоўнай назвай “Гвалт, мяне падманулі, хоць я і сам падманшчык”. Не сакрэт, што частка зарплаты ў асобных камерцыйных структурах выдаецца работнікам на рукі без яе адлюстравання ў справаздачнасці. Сустракаецца і такая з’ява, як праца без заключэння працоўнага пагаднення. Пакуль “гаспадар” плаціць абгавораную суму, усё добра, а як толькі аплата памяншаецца ці зусім не плаціцца, находзіць “каса на камень”. Пачынаюцца скаргі ў дзяржаўныя органы, у тым ліку і на тых, хто такія скаргі вымушаны разглядаць.
Першае, з чым прыходзіцца разбірацца, а ці сапраўды была наяўнасць працоўных адносін. Калі адсутнічае запіс у працоўнай кніжцы аб перыядзе працы, то ніхто, акрамя суда, не мае права яго пацвердзіць. Заяўнік сцвярджае, што ён працаваў, а наймальнік заяўляе, што чуе пра такога “супрацоўніка” ўпершыню. Таму не факт, што апошні згодзіцца з тым, што напісана ў скарзе.
Пры паступленні такіх заяў у падатковую інспекцыю ў абавязковым парадку праводзіцца шэраг кантрольных мерапрыемстваў – фізічныя асобы па патрабаванні інспекцыі прадстаўляюць падатковыя дэкларацыі, праводзіцца апытанне, прымаюцца іншыя меры. Матэрыялы праверак накіроўваюцца ў фінансавую міліцыю для атрымання афіцыйнага падцвярджэння факта выплаты зарплаты без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку. І толькі пры наяўнасці такога працадаўца будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Утойванне даходаў ад падаткаабкладання – справа няўдзячная. З даходаў работніка, без згоды якога не адбылося б правапарушэнне, не выплачваецца падаходны падатак, не робяцца адлічэнні на сацыяльнае страхаванне, а працадаўца сам становіцца закладнікам абсурднай сітуацыі. Таму за хітрыкі з выплатай падаткаў адказнасць нясуць абодва бакі: работнік – у выглядзе патрачаных нерваў, а працадавец – у выглядзе немалога штрафа і падмочанай дзелавой рэпутацыі.
Міхаіл ЦІМАШОЎ,
начальнік падатковай інспекцыі
па Вілейскаму раёну







