Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Мовай лічбаў і фактаў

Гісторыя развіцця масавых бібліятэк Беларусі непасрэдна звязана з цэнтралізацыяй сеткі дзяржаўных масавых бібліятэк СССР, якая праводзілася ў 70-ыя гады мінулага стагоддзя.

Як праходзіла цэнтралізацыя бібліятэк на Вілейшчыне? З якімі паказчыкамі работы мы прыступілі да новага перыяду развіцця бібліятэчнай справы раёна?
Як сведчыць даведка-характарыстыка “О состоянии библиотечной сети Вилейского района на 1 января 1978 года”, у раёне і горадзе налічвалася 80 бібліятэк. “Имеются сельские библиотеки,в которых нет условий к работе – Чурленская с/б Ижского с/Совета, Ловцевичская с/б Хотенчицкого с/Совета, Заозерская с/б Журихского с/Совета, Костеневичская с/б Костеневичского с/Совета, Тригузьевская с/б Вязынского с/Совета. Кроме сельских библиотек население района обслуживает 103 библиотеки-передвижки и 15 пунктов выдачи книг. Книжный фонд библиотек района на 1 января 1978 года составляет 751 892 экз. книг. Поступило 63 837 экз. книг. Обслужено всего читателей – 42 737 человек. Выдано 747 698 экз. книг”.
Загад па аддзелу культуры ад 2 мая 1979 года зацвярджае штатны расклад бібліятэчнай сістэмы, які налічваў 94 бібліятэчных работнікаў і 4 чалавек абслугоўваючага персаналу. Заробак залежыў ад некалькіх паказчыкаў: адукацыі, стажа работы, колькасці абслужаных чытачоў, пасады, на якую прызначаны работнік,і вагаўся ад 70 рублёў у пачынаючага бібліятэкара, 110 рублёў – у бібліятэкара са стажам і адукацыяй, 120 рублёў – у загадчыка аддзела і 160 рублёў – у дырэктара.
Прайшло 33 гады. Што змянілася ў бібліятэчнай сістэме? Зараз яна налічвае 39 бібліятэк: 32 – на сяле і 7 – у горадзе. Штогод імі абслугоўваецца крыху больш 27 000 чалавек, кнігавыдача складае 478 368 экз., фонд 437 041 экз. За 2011 год паступіла 20 135 экз. Паказчыкі абслугоўвання насельніцтва напрамую залежаць ад колькасці пражываючага насельніцтва, а яно штогод змяншаецца і зараз налічвае крыху больш чым 50 000 чалавек, у тым ліку на сяле – крыху больш чым 23 000 чалавек. У сістэме працуе 88 чалавек, з іх – 81 бібліятэкар, 74 маюць вышэйшую і сярэднеспецыяльную адукацыю.
Матэрыяльны стан бібліятэк значна палепшыўся. За гэтыя 30 год амаль усе яны атрымалі добрыя, утульныя памяшканні. Вельмі прыемна наведаць Любанскую, Карпавіцкую, Вязынскую, Людвіноўскую, Чурлёнскую, Шылавіцкую, Ізбіноўскую, Крывасельскую, Сцешыцкую і іншыя бібліятэкі. Аднак у вельмі сціплых умовах знаходзяцца Лукавецкая, Даўгінаўская, Ільянская, Ерхаўская сельскія бібліятэкі. Шкада, што пакуль не знайшлося больш прасторных памяшканняў для гэтых устаноў культуры.
Усе мы добра разумеем, што час уносіць свае карэктывы ў жыццё. Не заўсёды супадаюць нашы планы з рэальнымі магчымасцямі, але ўсё ж спадзяёмся, што бібліятэкі і ў будучым захаваюць сваю значнасць у грамадстве і будуць спрыяць укараненню ў жыццё лепшых культурных традыцый, развіццю адукаванасці.
Матэрыял падрыхтавала
Ганна ГЕРКО

Visited 15 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 226 queries