Уборка замацаваных тэрыторый і адміністрацыйных будынкаў, школьных тэрыторый, месцаў памяці, воінскіх пахаванняў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, выдаленне дзікіх парасткаў, акошванне ўздоўж дарог і на грамадскіх тэрыторыях, рамонт агароджаў на могілках, навядзенне парадку на фермах – гэта далёка не поўны пералік усіх работ, якія выконваў у суботу працоўны дэсант.
Калектывы сельвыканкамаў і школ, райвыканкама, устаноў аховы здароўя, прадпрыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, насельніцтва далучыліся да агульнай справы, каб Вілейскі раён стаў прыгажэйшым і яшчэ камфортнейшым для саміх жыхароў і прывабным – для гасцей.
Таццяна ШАРШНЁВА














