Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Накануне 9 мая ветераны Вилейщины получили поздравления с Днём Победы

Напярэдадні 9 мая з удзячнасцю і віншаваннямі прадстаўнікі Вілейскага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў і грамадскіх аб’яднанняў з традыцыйнымі візітамі наведалі двух ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – Часлава Антонавіча Варславана ў аграгарадку Ілья і Мікалая Мікалаевіча Забароўскага ў Вілейцы.

Цёпла і пад музычны акампанемент віншавалі з Днём Перамогі Часлава Варславана, які ў свае 103 гады просіць гасцей пра галоўнае – берагчы памяць і мір, вучыць гэтаму нашчадкаў і любіць сваю краіну. Бадзёры, актыўны, нягледзячы на ўзрост, Часлаў Антонавіч ахвотна дзеліцца сваімі ўспамінамі – былы выкладчык Ільянскага тэхнікума ведае, як гэта важна для моладзі.

Мікалай Забароўскі, сустракаючы гасцей, падчас віншавання выцірае няпрошаную слязу – нават праз многія дзесяцігоддзі Дзень Перамогі ў яго памяці гучыць асабліва кранальна. Дата 9 мая адметная не толькі для яго, але і для ўсіх беларусаў, якім у спадчыну ад пакалення вызваліцеляў дасталася галоўная каштоўнасць – мірнае неба.

Таццяна ШАРШНЁВА/ Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 182 queries