Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

40 гадоў пасля Чарнобыля: у дзіцячым цэнтры «Надзея» правялі памятнае мерапрыемства

Гадзіна памяці, прымеркаваная да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылася ў дзіцячым цэнтры «Надзея» і аб’яднала калектыў установы, дзяцей і падлеткаў, якія зараз тут знахо­дзяцца на аздараўленні, і гасцей – дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлану Сакалоўскую, першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Ірыну Лобах, намесніка старшыні Вілейскага райвыканкама Людмілу Сляпцову.

Удзельнікамі мерапрыемства былі таксама сведкі аддаленых у часе падзей  – жыхар аграгарадка Любань Сяргей Гарачаў і медыцынская сястра цэнтра Наталля Крот.

Горыч успамінаў пра падзеі, якія кардынальна змянілі звыклае жыццё. День сённяшні, калі бачны вынікі па адраджэнні забруджаных тэрыторый, а іх жыхарам працягвае на дзяржаўным узроўні аказвацца дапамога. Выступленні – пра людзей, якія ў той час павялі сябе па-геройску, пра аб’яднанне агульных намаганняў у пераадоленні наступстваў аварыі, пра ўрокі гісторыі, якія неабходна памятаць – каб бяда не паўтарылася зноў. Гэтым было напоўнена памятнае мерапрыемства.

Выстава малюнкаў і канцэрт, падрыхтаваныя юнымі, сталі сімвалам  – жыццё працягваецца.

Таццяна ШАРШНЁВА/ Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 193 queries