На днях мне даслала гэты фотаздымак наша чытачка Таццяна Соніч і вось што расказала:
– Зірнула сёння на градуснік, а ён паказвае аж -30, – сказала яна. – Як жа, думаю, там мой камфартыст (як яго называю) Оскар, чацвераногі любімчык. Пэўна ж, мерзне. Паспрабавала прымерыць яму шапку – падае з галавы. А вось вязаны шалік у самы раз сабачку. Галоўнае – не мерзнуць яго вушы. Так і «нарадзіўся» гэты фотаздымак.

Таццяна падзялілася гэтым фота з роднымі, яны яго ацанілі і слушна параілі даслаць у газету, каб і чытачы ўбачылі, як Оскар уцяпліўся. Цяпер, дзякуй клапатлівай гаспадыні, яго вушам не страшныя ніякія маразы.
Ірына БУДЗЬКО
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов







