Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Аляксандр Сташкевіч: молада – не зелена

З Аляксандрам Сташкевічам з ААТ «Новая Вілія» вытворчы ўчастак «Даўгінава» пазнаёміліся, калі ён намалаціў сваю першую тысячу тон. На ўвагу да сябе і віншаванні ад кіраўніцтва раёна малады камбайнер рэагаваў сціпла – маўляў, раблю патрэбную справу, як і многія на жніве. А тое, што графік складаны і адказнасць вялікая – не страшна, бо ведае і ўмее, ёсць вопыт працы на Мядзельшчыне. Дзе, дарэчы, Аляксандр таксама быў у ліку перадавікоў. Але паклікала Вілейшчына – і змяніў месца працы. Бо ёсць мара ў іх маладой сям’і – дабудаваць дом, каб маглі жыць у сваім, каб там падрастала іх дачушка Валерыя. Сур’ёзны погляд у Аляксандра на жыццё, грунтоўны, і гэта той выпадак, калі народная муд-
расць «не працуе»: молада – не зелена.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries