Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Александр Барило поздравил вилейских католиков с Пасхой

Дарагія браты і сёстры!

Уваскрасенне Езуса Хрыста – гэта перамога жыцця над смерцю, дабра над злом, надзеі над роспаччу. Божая любоў выпраменьваецца з пустой грабніцы і асвятляе цемру нашага жыцця. Надае яму сэнс, напрамак і мэту, ажыўляе надзею.

Велікодная радасць асвятляе сёння Касцёл ва ўсім свеце. У нашых святынях, у дамах і ў сэрцах усіх хрысціян гучыць радаснае «Аллелюя». Мы адзначаем урачыстасць Уваскрасення Пана — святкуем перамогу, якую Хрыстус Пан здабыў над грахом і смерцю.

Хрыстус уваскрос! Ён жыве і будзе жыць навекі! Гэтая праўда паказвае нам моц бязмежнай любові Бога да чалавека. Гэтая самая любоў, якая была нам аб’яўлена на дрэве Крыжа, сёння прамаўляе да нас у знаку пустой магілы.

Гэты знак нагадвае нам, што калісьці і нашы магілы, і магілы нашых блізкіх памерлых будуць пустыя. Здзейсніцца тады той самы цуд, які сёння мы ўзгадваем — цуд уваскрасення. Як піша святы Павел: «Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстус, які ўстаў з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады» (Рым 6, 8).

Трываючы ў гэтай пасхальнай радасці, якой адарыў нас Хрыстус праз сваё Уваскрасенне, выказваю вам, дарагія браты і сёстры, моц найсардэчных віншаванняў. Няхай перамога Хрыста над смерцю апраменіць радасцю кожны дзень вашага жыцця, няхай напоўніць супакоем і верай вашыя сэрцы, няхай дазволіць верна ісці за Збаўцам шляхам веры, надзеі і любові.

Дзекан Вілейскі  кс. кан. Аляксадр Барыла

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 146 queries