Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Па слядах нашай памяці

Каментарыі старшыні раённага Савета дэпутатаў Яўгена ІГНАТОВІЧА:

Ідэя ўшанавання памяці Адама Гурыновіча належыць не аднаму чалавеку. Тут шмат папрацаваў Іжскі сельвыканкам, мясцовыя культработнікі. Асабліва хачу адзначыць ініцыятыву Віталія Кастэнкі, чалавека чыстага і светлага, які трагічна загінуў, так і не рэалізаваўшы многія свае задумы і праекты. Але і тое, што ім здзейснена на вілейскай зямлі, варта добрай і вечнай памяці аб ім яго землякоў.


IMG_6057Аўтарства памятнага знака ў гонар нашага знакамітага земляка належыць архітэктару Анатолю Капцюгу. Дарэчы, кандыдат на чалавека года, – аўтар праектаў усіх пазначаных нашай памяццю мясцін, што маюць сваю адметнасць на вілейскай зямлі. Нядаўна мне давялося ўзначаліць афіцыйную дэлегацыю віляйчан у Санкт-Пецярбургу на святкаванні 10-годдзя Саюзнага дагавора. Наведалі і славуты Ісакіеўскі сабор, у мастацкім афармленні якога ўдзельнічаў Нікадзім Сілівановіч. Прыемна, што ў Санкт-Пецярбургу гучыць імя нашага славутага земляка. І што менавіта Вілейшчына падарыла свету такога таленавітага мастака.

IMG_0839Са з’яўленнем у Карэкаўцах сям’і Саковічаў, правільней будзе сказаць, яе вяртаннем у родныя мясціны, жыццё маленькай вёскі ажывілася. Менавіта ў духоўным яго накірунку. Сёння за яе ваколіцай вы можаце ўбачыць своеасаблівы архітэктурны комплекс, дзе і капліца, і калодзеж з жураўлём, і памятныя знакі. У гонар угодкаў з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі пасаджана дубовая алея. А ў азнаменаванне 65-й гадавіны вызвалення Беларуксі – ліпавая. Ухваліўшы ініцыятыву старасты вёскі Пятра Саковіча, хачу адзначыць цеснае ўзаемадзеянне мясцовага самакіравання і ўлады. Касцяневіцкі сельвыканкам рады падтрымаць любую карысную ініцыятыву. А рэалізацыя яе ажыццяўляецца, як правіла, народным метадам талакі. Сродкі трацяцца самыя мінімальныя. А след застаецца на доўгія гады.


IMG_0070Ідэя мемарыялу зніклых вёсак нара-дзілася не адразу. Былі пастаўлены памятныя камяні на месцах Рыбчына і Малмыг. Гэтыя населеныя пункты зніклі пад хвалямі рукатворнага вілейскага мора. Няўмольны час і без хваль паступова сцірае з твару зямлі маленькія вёсачкі, памяць аб якіх жыве аднак у сэрцах тых, хто тут нарадзіўся. І вось узнікла ідэя ўвекавечыць гэту памяць, стварыць мемарыял, дзе б кожная зніклая вёска занатаваным на камяні іменем перажыла нібыта сваё другое нараджэнне, заявіўшы тым, хто яго прачытае, што яна была і ёсць. Не на карце, дык у свядомасці нашчадкаў. Шчыра скажу, як адзін з аўтараў гэтай задумы, я нават не разлічваў на такі глыбокі грамадскі рэзананс ад яе рэалізацыі. Пра мемарыял настаўнікі расказваюць дзецям на школьных уроках. Бо ён – жывая, а не ўяўная выява памяці. Сюды праклалі маршруты вясельныя картэжы. І хачу шчыра падзякаваць старшыні Куранецкага сельвыканкама Віктару Уліцкаму. За дапамогу ў стварэнні мемарыяла, які таксама ўзводзіўся метадам народнай будоўлі. І за падтрыманне цяпер на яго тэрыторыі належнага парадку.
Падрыхтавала згодна публікацый у «Шлях перамогі» Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries