Міжнародная асацыяцыя вучоных, выкладчыкаў і спецыялістаў – Расійская Акадэмія Прыродазнаўства – правяла XIV Міжнародны конкурс навукова-даследніцкіх і творчых работ вучняў “Старт у навуцы”.
На конкурс прымаліся навукова-даследніцкія работы па сямнаццаці вучэбных прадметах і двух творчых накірунках.

У намінацыі «Краязнаўства» была заяўлена 81 работа. Сярод іх – даследаванне вучаніцы 6 «В» класа Вілейскай гімназіі №2 Ангеліны Прохаравай «Тапонімы як сродак адлюстравання ўмоў жыцця і еднасці з прыродай насельніцтва Вілейскага раёна» (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Віктар Кажура).
Журы высока ацаніла даследаванне – і аўтар, Ангеліна Прохарава, атрымала дыплом пераможцы ІІІ ступені.
Віншуем і жадаем новых поспехаў!
Віктар КАЖУРА/фота аўтара








