Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Наша чытачка зацікавілася зніжэннем кошту на айчынныя лякарствы

Наша чытачка Галіна Грышкевіч, якая на днях пазваніла ў рэдакцыю, зацікавілася зніжэннем кошту на айчынныя лякарствы.
– Што называецца, краем вуха пачула гэту інфармацыю, – падзялілася жанчына, – а хацелася б ведаць усё дакладна. Думаю, тлумачэнне кампетэнтнага спецыяліста па гэтым пытанні будзе цікава прачытаць на старонцы газеты не толькі мне.
Пытанне і сапраўды важнае, бо ў наш час вельмі нямнога тых, хто не ведае дарогі ў аптэку. Вось якія тлумачэнні дае загадчык ЦРА №118 Валерый Мількота:
– РУП «Мінская Фармацыя» ў мэтах павышэння даступнасці лекавага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян праводзіць акцыю па зніжэнні на 5 працэнтаў рознічнай цаны на айчынныя лякарствы. Іх па льготнай цане можна набыць у аптэцы №118 па вуліцы Л.Талстога, 47. Лякарствы будуць адпускацца пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання ці пашпарта,а таксама рацэпта на лякарствы, якія павінны адпускацца па ім. Скідкі прадастаўляюцца штодзённа, згодна з графікам работы аптэкі, з 1 верасня па 31 снежня бягучага года наступным катэгорыям грамадзян: пенсіянерам пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання; інвалідам (мець пры сабе пасведчанне); мнагадзетным сем’ям (адпаведнае пасведчанне або штамп у пашпарце аб наяўнасці трох і болей дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў); маці (бацькам), апекунам, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў (пры прад’яўленні дакументаў, якія гэта пацвярджаюць); маці (бацькам) і апекунам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў (дакументы, якія гэта пацвярджаюць, таксама павінны быць).
Магчыма, у некага з чытачоў газеты з’явяцца пытанні па набыцці лякарстваў са скідкай. У такім выпадку можна звярнуцца ў ЦРА №118 па тэлефоне 3-91-43.
Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries