Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Адпаведны ўраджай грэчкі

Для палёў Вілейшчыны такая культура як грэчка – з’ява не распаўсюджаная. Так можна было казаць раней. Сёлета ж надвор’е паспрыяла таму, каб засеяныя гэтай стратэгічнай культурай гектары далі адпаведны ўраджай. Як расказала начальнік інспекцыі па насенняводству, каранціне і ахове раслін Таццяна Анасовіч, уборка грэчкі ўжо пачалася. На ўчарашні дзень з 389 гектараў было намалочана 690 тон. Па словах Таццяны Мікалаеўны, ураджайнасць грэчкі па раёне склалася высокая. 234 тоны яе ўжо прададзена дзяржаве.

На беларускую грэчку існуе не толькі попыт – ёсць і сур’ёзныя патрабаванні да яе якасці. Тавар павінен сертыфіцыравацца па строгіх правілах, абавязковымі з’яўляюцца іспыты на наяўнасць мікатаксінаў, таксічных элементаў, стронцыя-90. Выяўленнем гэтых паказчыкаў займаецца Пункт стандартызацыі і метралогіі ў Маладзечне.
Як расказала Таццяна Анасовіч, з пастаўкамі дзяржаве практычна справіліся ўжо ў “Вязынскім-Агра” і “Новай Віліі”. Блізкія да гэтага і ў “Даўгінаве”. Больш за 90 тон грэчкі высушана і чакае сваёй чаргі ў Язнях.
490 тон – гэта даведзены дзяржавай план нашаму раёну, і ён, пра гэта можна ўжо казаць з упэўненасцю, будзе выкананы.
Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries