А ў жыцці ўсялякае бывае: і добрае, і дрэннае. Толькі вось другараднага, думаю, няма, бо і дробязі бываюць рознымі…
Ці дробязь гэта – шэршань?
На першы погляд, нязначная падзея – у некага на гарышчы (ці недзе пад дахам) звілі гняздо шэршні. А, між тым, суседства такое можа вельмі перашкаджаць і нават уяўляе небяспеку. Вось і Марыя Кулак, якая патэлефанавала з вёскі Ролічы, таксама расказала пра такое суседства.
– І куды мы ні звярталіся за дапамогай, – расказвае Марыя Лявонаўна, – нідзе не маглі яе знайсці. Урэшце вырашылі паведаміць пра сваю праблему ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях.
Выратавальнікі не палічылі зварот дробязным і прыйшлі людзям на дапамогу, выратаваўшы іх ад непрыемных суседзяў. За гэтую добрую справу Марыя Кулак шчыра дзякуе намесніку начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандру Яхімовічу, начальніку пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №15 вёскі Золькі Сяргею Смаленскаму і яго цёзку, які працуе вадзіцелем пажарнай машыны.
Святкавалі Юнцавічы
Гэта стала традыцыяй – ладзіць святы вёсак. Нядаўна такое адбылося ў Юнцавічах. Вось што расказала пра мерапрыемства бібліятэкар Забалацкай сельскай бібліятэкі Наталля Габранская:
– Вельмі цёпла напісала пра родную вёску ўраджэнка нашых мясцін Зінаіда Губарава-Крупская: «Няма на свеце лепшага куточка, хоць цэлы век хадзі-шукай, тут маё сэрца, мае каранёчкі, край вілякоў мой, казачны мой край».
Менавіта гэтымі радкамі пачала свята вёскі Юнцавічы мастацкі кіраўнік Забалацкага СДК Таццяна Навойчык. А далей яна пазнаёміла ўсіх, хто прыйшоў на мерапрыемства, з гісторыяй вёскі, узгадала пра станаўленне калгаса, успомніла яго кіраўнікоў. Цёплыя словы гучалі пра людзей вёскі, працавітых і сціплых. Старэйшай жыхарцы Лізавеце Віктараўне Бандарэнка вядучая пажадала яшчэ многа гадоў жыцця, а самай малодшай – Палінцы Каспяровіч – шчасця і поспехаў. Словы віншаванняў гучалі ў адрас ветэранаў, мнагадзетных сямей. І ліліся цудоўныя песні ў выкананні нашых таленавітых землякоў.
Свята атрымалася, як зазначыла Наталля Сцяпанаўна, надзвычай цёплым, нібыта сямейным. Урэшце, чаму нібыта? Аднавяскоўцы ж родныя людзі. Ці не так?
Ірына БУДЗЬКО
Ці дробязь гэта – шэршань?
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







