Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Віляйчанка заняла 1 месца ў выставе-конкурсе «Графіка года 2020»

На арт-фестывалі “Графіка года 2020” серыя акварэляў “Геаметрыя стану” вілейчанкі Веры Каўзановіч была адзначана дыпломам першай ступені ў намінацыі “Арыгінальная графіка”.

Вынікі арт-фестываля, які прайшоў у рамках “I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры”, што ладзіў Саюз мастакоў Беларусі, былі падведзены 15 снежня ў Палацы мастацтваў у Мінску.

Мы даведаліся, што значыць для самой Веры такая высокая адзнака яе творчасці прафесійнай суполкай.

– Мастацтва – гэта спосаб пазнання сябе і сусвета. Мае акварэлі – мой погляд на свет. Праз свае пейзажы (хаця ў адносінах на маіх прац я выкарыстоўваю гэту назову з вялікай умоўнасцю) я хачу стварыць асаблівы настрой у гледача. Хачу, каб  мае працы не разумелі, а менавіта – адчувалі. Лічу, няма сэнсу распавядаць, што я хацела выказаць праз малюнак, важна тое, што адазвалася ў сэрцы гледача. І сваю ўзнагароду я ўспрымаю, як тое, што мае вобразы адчуваюць іншыя. Маё мастацтва адгукнулася ў сэрцах людзей. І, канешне, для мяне гэта ўзнагарода – новы ўзровень у творчасці. Бо гэта вельмі прыемна – быць высока  адзначанай прафесіяналамі. Для мяне гэта знак таго, што я на верным шляху.

Вялікае інтэрв’ю з Верай чытайце па спасылцы.

Ірына ТРУБАЧ/Фота прадстаўлена Верай Каўзановіч

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 142 queries