Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Аграрыі раёна заняты работамі, актуальнымі для гэтай пары – уборкай кукурузы і саломы

Сваімі адвечнымі клопатамі жывуць сёння працаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый Вілейшчыны. Падведзены вынікі чарговага сельскагаспадарчага года, а вяскоўцы шчыруюць, закладаючы падмурак новага ўраджаю.

– Аграрыі раёна заняты зараз работамі, актуальнымі для гэтай пары, – канстатаваў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Леанід Кудзеля. – Так, у гаспадарках ідзе ворыўная апрацоўка глебы, якую запланавана правесці на 18927 гектарах. На сёння (29 кастрычніка – аўт.) узарана 4193 гектары, што складае 22 працэнты ад запланаванага.

У гаспадарках актыўна ўбіраецца кукуруза, якой у раёне занята 9567 гектараў. На вышэйназваную дату царыцу палёў убралі з 8411 гектараў. Закончылі гэту важную справу ў ААТ «Нарачанскія зоры», «Новая Любанія», філіяле «Юнік-агра», аграфірме «Ілья» і дзяржсортстанцыі.

Працаўнікі сельгасарганізацый раёна заняты і такой важнай работай, як уборка саломы з палёў. Як адзначыў Леанід Кудзеля, пакуль што яе найболей на палетках ААТ «Новая Вілія».

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 141 queries