Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прамежкавыя вынікі важнай сезоннай кампаніі ўжо падведзены. Сярод лідараў – «Новая Любанія» і «Нарачанскія зоры»

Набліжаецца да свайго фіналу касавіца траў першага ўкосу – пара гарачая і працаёмкая.

Інфармацыю пра ход і тэмпы нарыхтоўкі кармоў у раёне на старонках газеты мы размяшчаем рэгулярна. Адны гаспадаркі ўжо справіліся з уборкай траў першага ўкосу, іншым на гэта спатрабіцца больш часу.

А прамежкавыя вынікі важнай сезоннай кампаніі ўжо падведзены. Сярод лідараў – «Новая Любанія» і «Нарачанскія зоры».

Менавіта ў гэтыя гаспадаркі накіраваліся ў мінулы чацвер Анатоль Завацкі, першы намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, і Аляксандр Брыль, старшыня раённага прафсаюза аграпрамысловага комплексу. Іх місія была ўрачыстай – уручыць лепшым працаўнікам падзякі і падарункі за адданасць полю.

Узнагародамі адзначана праца Дзмітрыя Селюна, які заняты на касьбе, і Дзмітрыя Кізіка, занятага на адвозцы сянажнай масы. Абодва работніка «Новай Любаніі» словы падзякі пачулі на полі – на некалькі хвілін выйшлі яны з кабіны сваёй тэхнікі і зноў прыступілі да працы. Работнікі ААТ «Нарачанскія зоры» Аляксей Драчылоўскі, заняты на падборцы і здрабненні сянажнай масы, і Мікалай Вішнеўскі, што працуе на прэс-падборшчыку, словы падзякі таксама пачулі без адрыву ад сваіх прафесійных абавязкаў – кліча іх касавіца, кліча поле.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 151 queries