Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Як наша слова адгукнецца

У Салігорску прайшоў семінар з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі

Сустрэчу з лётчыкам-касманаўтам, двойчы Героем Савецкага Саюза Уладзімірам Кавалёнкам іначай, чым «шчаслівым выпадкам», не назавеш. Трэба ж такому надарыцца, што менавіта цяпер, у гэтыя шэрыя лістападаўскія дні, ён адпачывае ў санаторыі «Бярозка». І зусім не лічыць “шэрым” свой адпачынак. Наадварот, гэты санаторый, з каларытнаю назваю, размешчаны на беразе салігорскага вадасховішча, мясціна, якая вельмі прыйшлася да сэрца нашага знакамітага земляка. І ён аднолькава цэніць яе ў любы час года. Шчыра прызнаўся журналістам, што збіраецца тут адпачыць і ў сакавіку.IMG_0438

Розныя пытанні задавалі прысутныя Уладзіміру Васільевічу. Нас можна зразумець: не штодня выпадае сустрэча з уладальнікам дзвюх залатых зорак. Тым больш, калі яны належаць выхадцу з Беларусі і сцвярджаюць вартасць нашых суайчыннікаў на міжнародным узроўні.
– Уладзімір Васільевіч, чым пазначаны для Вас гэты горад, чаму менавіта тут Вы часта бавіце свой вольны час?
– Не толькі баўлю, але і аздараўляюся. Дыхаю чыстым паветрам, любуюся воднай гладдзю. Мне даводзілася быць на ўсіх кантынентах нашай планеты. Але такога гасціннага, утульнага горада не бачыў. Тым, хто тут жыве, проста пашчасціла.
– Як Вы ставіцеся да журналістаў?
– Я з імі не вельмі часта кантактую. Хоць у мяне многа сяброў сярод творчых людзей.
– Што Вы скажаце пра салігорскіх жанчын?
IMG_0441– Прыгожыя. Але ў санаторыі ў асноўным урачы. Таму і ўспрыняцце іх адпаведнае.
– У прэсе нядаўна зноў прамільгнулі публікацыі аб нераспазнаных лятаючых аб’ектах…
– Не трэба верыць гэтым глупствам. Да іх яшчэ і нас, касманаўтаў, прыплятаюць. Нарэшце, ёсць дзесьці істоты разумнейшыя за нас.. Але чаго ім круціцца на арбіце, на адлегласці ў 300 тысяч кіламетраў ад зямл? Што там рабіць? У космасе нават мухі не жывуць. Пустыня. Вакуум…
– Як часта Вы бываеце на радзіме?
– Вельімі часта. Шэсць гадзін шляху на аўтамабілі – і я дома.
– Якія стравы Вам гатавала жонка, калі чакала Вас з касмічнага падарожжа?
– Нічога незвычайнага. У маёй сям’і паважаюць бульбу, капусту, салёныя агуркі, сала. Яго я прывожу з Беларусі.
– Як далей будзе асвойвацца касмічная прастора?
– Не бяруся прагназаваць. У космас ужо толькі таму трэба лятаць, каб выразней адтуль бачыць, што робіцца на зямлі. Страшная роль чалавека ў адносінах да прыроды. Каму балоты не падабаліся? Асушылі. Цяпер што, меліярацыйныя сістэмы мяняць? А зямля пакутуе ад насілля. Яшчэ на зары касмічнай эры мы прадказвалі трагедыю Аральскага мора. Але хто слухаў? Кажуць, басейн Амазонкі звужаецца. Ды што там кажуць… Я ведаю навукоўцаў, якія за гэтым сочаць. З космасу выяўна бачна, як бязмэтна, бессістэмна высякаецца сібірская тайга.
Што далей у космасе? Думаю, з самага пачатку няправільна вялася палітыка ў гэтым напрамку. Нам бы, першаму атраду касманаўтаў, па пяць-шэсць палётаў адразу зрабіць, вопыту набрацца, правесці сістэматычныя даследванні. А так стваралася ўражанне, што нас хвалюе не выніковасць палётаў, а колькасныя параметры атраду касманаўтаў. Па прынцыпу, чым болей, тым лепей. Але, прызнаюся, мне ўсё ж удалося распрацаваць некалькі тэм і выканаць шырокую навуковую праграму. Дзякуючы ёй, рыбалоўны флот Расіі выведзены за 200-кіламетровую прыбярэжную зону.
IMG_0429Я не магу станоўча адносіцца да міжнароднага супрацоўніцтва Расіі ў галіне асваення космасу. Уся гэта праграма грунтуецца на нашым службовым модулі. І ўсё ж паступова мы губляем сваё нацыянальнае аблічча. Я магу гэта пэўна сцвярджаць, паколькі з’яўляюся незалежным экспертам, членам міжнароднага камітэта па праблемах бяспекі пілатуемых касмічных палётаў.
– А камерцыйныя рэйсы?
– У кантэксце рэалізацыі міжнароднай праграмы выплыла і гэта найвялікшае глупства.
– Аб чым Вы думалі, калі пакідалі зямлю? Гэта не страшна, ляцець у космас?
– Ды ні аб чым такім не думаў. Хацелася, каб не было зрываў у праграме. Памятаю, як аднойчы не атрымалася стыкоўка з другім касмічным апаратам. Сарваўся падарунак нейкаму партыйнаму форуму. Былі разборкі. Добра, што сітуацыя атрымала аб’ектыўную ацэнку. Маглі б і непрыемнасці быць. Наконт страху – чыста жаночае пытанне. Ёсць паняцце абавязку, настроенасць – тут не да страху.
IMG_0451– Памятаеце свой візіт у Вілейку? «Дубок», што Вы тады на плошчы пасадзілі, ужо вырас у цудоўную рабінку.

– Добра памятаю. І сустрэчу ў Доме культуры. І плошчу, дзе, праўда, я садзіў нейкае дрэўца. Касцёл, царква, гарком партыі, Дом культуры – такое арыгінальнае спалучэнне. Маё прывітанне віляйчанам! (Працяг у №229-231 на стар.2)

Марыя КУЗАЎКІНА
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries