Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дзякуй, доктар!

Успомніце сваё дзяцінства. Успомніце, як многія з вас хацелі стаць урачамі. А чаму? Чаму гэта прафесія так прыцягвае малых і яны з захапленнем гуляюць, уяўляючы сябе на месцы доктара?

Мне здаецца, таму, што наша жыццё – ад самага пачатку – цесна звязана з урачамі: яны перажываюць, хвалююцца за наша здароўе, ратуюць і лечаць не толькі ў бальніцы, але і па першым выкліку – пад трывожныя гудкі сірэны – імчацца на дапамогу… Дзякуй, доктар!

Уладзіслаў Хмарэнка, 9 клас

***
Чым вы цяпер займаецеся? Адпачываеце? Абедаеце?
А яны зараз, у гэты момант, ратуюць людзей. Рызыкуюць уласным жыццём, каб выратаваць жыццё другога чалавека. І так – штодзень: белы халат, спецыяльны касцюм, пальчаткі, маска… Дзякуй, доктар! Дзякуй за нашага выратаванага сына, нашага дзядулю, нашу маці! Дзякуй за тое, што вы, нават калі стамляецеся і хочаце адпачыць, усё роўна ідзяце ў палату да хворага. Дапамагчы… Падтрымаць… Вы не абяцаеце. Вы робіце! Тут і цяпер… Дзякуй, што вы – ёсць!

Дар’я Місюль, 9 клас

***
У гэты няпросты час прафесія ўрача стала самай важнай і неабходнай. Пакуль многія з нас могуць дазволіць сабе пасядзець дома, заняцца любімай справай ці проста адпачыць, урачы – на сваіх месцах, у палатах, ля хворых. Каб дапамагчы і падтрымаць. Каб вочы хворага засвяціліся на­дзеяй, грудзі ўздыхнулі з палёгкай, а на вуснах з’явілася такая доўгачаканая ўсмешка…

Нізка кланяюся ўсім лю­дзям у белых халатах за іх стойкасць, мужнасць і кажу шчыры дзякуй за працу на мяжы чалавечых магчымасцей, за выратаваныя жыцці і адказнасць.

Уладзімір Квачонак, 9 клас

***
У цяперашні нялёгкі час не знайсці больш патрэбнай і адказнай прафесіі, як нашы выратавальнікі-ўрачы. Кожны дзень яны змагаюцца за нас, нашу будучыню, будучыню нашчадкаў. Кожны дзень яны становяцца магутнай сцяной, каб нябачны вораг не перамог нас.
Вам, нашы ўрачы, мы дасылаем словы падзякі і шанавання за нялёгкую працу, якая дае людзям надзею і ўсяляе веру ў лепшае. Мы верым, што вы – пераможаце!

Герман Качаноўскі, Павел Прусаў, Дар’я Радзевіч, 9 клас

Visited 6 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 228 queries