Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейскі касцёл Узвышэння Святога крыжа адзначыў 30-годдзе вяртання святыні вернікам

Менавіта столькі часу прайшло , як у каталіцкім храме Вілейкі ксендз-пробашч Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі цэлебраваў святочную імшу, прысвечаную адкрыццю касцёла пасля аднаўлення яго першапачатковай функцыі.

Урачыстасць, як і 30 год таму, супала з днём святога Казіміра. Яна сабрала не толькі віляйчан. Каб раздзяліць з аднадумцамі ўгодкі святыні , на імшу сабраліся прадстаўнікі парафій суседняга з Вілейкай Маладзечанскага дэканату, які сёння ўзначальвае ксёндз Эдмунд. Ён, як першы настаяцель вернутага і адноўленага для набажэнстваў храма, цэлебраваў у ім святочную імшу. У казанні, звернутым да прысутных, святар нагадаў абставіны вяртання святыні, успомніў тых, хто стаяў ля вытокаў гэтай вельмі важнай для ўсёй каталіцкай супольнасці падзеі, заклікаў захоўваць і множыць традыцыі хрысціянскай веры

Марыя Кузаўкіна/Вероники Статино

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 148 queries