Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Звон старога снарада

Пра першы ўрок у 2-ім «А» класе АСШ №3 у раёнцы быў змешчаны матэрыял ад першага верасня. Тады я выказала ўпэўненасць, што пасля яркага знаёмства з Валянцінай Цітовіч і яе аповеду пра сумесную з мужам, Барысам Цітовічам, дзейнасць, вучні 2-га «А» абавязкова наведаюць гэтую цудоўную мясціну – Заброддзе. Ды і як здабываць новыя веды, не пазнаёміўшыся папярэдне з цікавымі месцамі роднай зямлі?

Доўга чакаць не прыйшлося, каб гэтая заўвага-пажаданне стала явай. На днях у рэдакцыю патэлефанавала Валянціна Барысаўна Чур, класны кіраўнік 2-га А», каб падзяліцца сваімі ўражаннямі пра паездку. Гэта падарожжа было аднолькава цікавым і карысным не толькі для вучняў, але і для іх бацькоў.
IMG_3864Надвор`е стаяла цудоўнае, таму і не рызыкнулі пакінуць запланаваную экскурсію на канікулы, а адправіліся ў падарожжа ў адну з чароўных мясцін роднага краю ўжо дзясятага кастрычніка.
Добразычліва сустрэла гасцей музея пад адкрытым небам Валянціна Цітовіч. І хоць дзеці бачылі яе ў другі раз, сустрэліся, нібы даўнія знаёмыя. Спачатку яна запрасіла гасцей прайсці па алеі памяці, пасаджанай у гонар тых, хто злажыў галовы падчас I-й і ІІ-й Сусветных войнаў. І неяк прыціхлі гарэзлівыя дзеткі, з шырока раскрытымі вачыма ловячы кожнае слова Валянціны Цітовіч.
Даведаліся наведвальнікі Заброддзя і пра тое, якія ручайкі сілкуюць раку Нарачанку, ацанілі зводдаль абры-вістасць яе берагоў. Убачылі дрэва, пасаджанае Васілём Быкавым. Паслухалі легенду трохсотгадовай даўніны – адкуль з`явілася назва «Рускае Сяло». Даведаліся пра IMG_3869загінуўшых падчас II-й Сусветнай вайны: з Заброддзя пайшло на фронт трынаццаць чалавек, дзевяць з іх не вярнуліся. Разам з дарослымі навучэнцы наведалі каплічку, дзе разам памаліліся за ўсіх загінуўшых. Як расказала Валянціна Цітовіч, існуе такая традыцыя: штогод, дзевятага мая, у Заброддзе з`язджаюцца ўсе жадаючыя адсвяткаваць радасць Перамогі разам у гэтым цудоўным куточку Вілейшчыны. Адпачыўшы ля вогнішча, пачаставаўшыся гарбатай з блінчыкамі, прыгатаванымі Валянцінай Цітовіч, экскурсанты рушылі далей. Яны наведалі ваенныя могілкі, бачылі траншэі, у якіх быў лазарэт, слухалі пра абставіны быту на вайне, пра тое, што каплічка, дзе ў той час праходзіла служба, раней была проста ямінай у зямлі. Цяпер у цэнтры могілак – дрэва з развілкай пасярэдзіне, а ў ёй – сімвалічны звон са старога снарада. Пры кожным подыху ветру ён гучыць…
Кожны камень, дрэва, кожная пабудова – усё тут мае і захоўвае памяць, дзякуючы двум неабыякавым людзям – Валянціне і Барысу Цітовічам.
IMG_3859Трэба адзначыць, што для некаторых з бацькоў Заброддзе стала сапраўдным адкрыццём: «Жывём побач, а не ведаем той мясціны, куды з`язджаюцца нават іншаземцы». Тут адчуваецца подых гісторыі, які мацуе сувязь паміж пакаленнямі, на нетрываласць якой мы скардзімся ў паўсядзённым жыцці.
Таццяна ШАРШНЁВА,
фота прадстаўлена Валянцінай Чур

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries