Набліжаўся канец месяца – унушальная чарга жадаючых у тэрмін заплаціць «камуналку» назбіралася. Разумеючы сітуацыю, людзі цярпліва чакалі. Але не ўсе. З агульнага шэрагу вылучаўся мужчына, які даваў гучныя каментарыі наконт таго, як рухаецца чарга, расказваў суседу, што надта спяшаецца. А потым переключыў увагу на жанчыну паважанага ўзросту…
– І што гэтым пенсіянерам дома не сядзіцца? Часу хапае, можна ж і ў іншы дзень прыйсці, – абураўся прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва.
Жанчыне, якая стала аб’ектам яго прэтэнзій, здарылася затрымацца ў банкаўскай кабінцы – аперацыя патрабавала пэўнага часу, а кожная квітанцыя патрабавала ўвагі. І тут жа ў адрас жанчыны панеслася гнеўная тырада – маўляў, толькі чаргу затрымлівае, калі вакол столькі занятых людзей. Разлічыўшыся, жанчына павольна выйшла, узяла сваю сумку на колцах і, ці то трымаючы, ці то трымаючыся за яе ручку, рушыла да выхаду. Несучы на плячах цяжар сваіх гадоў і чужыя неабгрунтаваныя абвінавачванні…
У чым жа была яе віна? Напэўна, у тым, што «перайшла дарогу» нявыхаванаму чалавеку.
Таццяна ШАРШНЁВА