Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Юбілей Сцешыцкай парафіі

Мы святкуем юбілей Сцешыцкай парафіі. У сувязі з гэтым абавязкова трэба памятаць аб тым, што касцёл пад тытулам «Перамяненне Пана» сам не з’явіўся. Мы шчыра ўдзячны Богу за тое, што на працягу 11 гадоў служыў Яму і людзям у нашай парафіі такі таленавіты, добразычлівы і працавіты святар ксёндз Зыгмунт, які прыехаў з Польшчы ў 1990 годзе ў парафію Касцяневічы.

Нарадзіўся ён у 1933 годзе ў горадзе Тарноў. Ён быў ужо не малады, але такі дасціпны, што на веласіпедзе даехаў да Сцешыц. У размове з жыхарамі даведаўся, што ў Спасе быў касцёл. Ён задаўся такой мэтай пабудаваць касцёл у вёсцы Сцешыцы. Былі прапановы будаваць на тым самым месцы, але ксёндз не згадзіўся, бо гэта далёка ад вёскі і каля лесу.
Толькі ён ведаў, колькі было клопату, але ён ахвяраваў гэта на хвалу Божую. Зарэгістравалі парафію ў 1993 годзе. Чарціў макет касцёла Іосіф Захарэвіч. Краевугольны камень заклаў Казімір Свёнтак, Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі.
Сродкі на пабудову складвалі парафіяне. Вельмі многа дапамагаў у будаўніцтве тагачасны старшыня калгаса «Сцешыцы» Франц Касцевіч. Яму шчыра дзякуюць жыхары ўсёй парафіі і жадаюць моцнага здароўя яму і ўсім яго блізкім. Няхай добры Бог адорыць іх сваёй апекай. Будавалі старыя і малыя, усім знаходзілася праца.
Пад кіраўніцтвам Іосіфа Захарэвіча сцены клаў Грыбовіч С. М., яму дапамагаў Цюпко В. і іншыя: хто падаваў, хто прыбіраў – усе працавалі старанна. Яўген Цыганкаў фарбаваў касцёл. З Касцяневіцкай парафіі асабліва вызначыліся Шупенька С. І., Чабрыцкі С. Ю., Юркевіч Б. С., Грыбовіч М. А. і іншыя.
У гэты час ужо няма з намі ксёндза Зыгмунта і некаторых будаўнікоў, але дзеці, якія дапамагалі ў будоўлі, ужо маюць сваіх дзяцей і распавядаюць ім, як дапамагалі ў будаўніцтве храма.
Асвяціў касёл у 1996 годзе біскуп Кірыл Клімовіч, які цяпер у Іркуцку.
Ксёндз Зыгмунт клапаціўся не толькі за душы католікаў, але і за братоў праваслаўных. У в. Клесіна стаяла разбураная капліца. Ён папрасіў дапамогі ў дырэктара тагачаснага саўгаса «Беларускі» Генадзя Міргалоўскага і будынак адбудавалі, а цяпер моляцца. Няхай у малітве помняць, хто ім пакінуў такую памяць.
Мы таксама просім Пана Бога і міласэрную Маці Божую адарыць здароўем жывых будаўнікоў, Тых, хто адышоў у вечнасць, адорыць іх душы небам.
Вера Іосіфаўна СТАШКЕВІЧ

ксёндз_2

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 43 queries