Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выбіраем чалавека года

Вось і падыходзіць да канца яшчэ адзін год. Якім ён быў для нас? Розным. У кожнага было ў 2010-ым радаснае і не зусім, вясёлае і сумнае. Што ж зробіш, жыццё ёсць жыццё, а яно, як вядома, чорна-белае.
У годзе, які ўжо амаль на фінішы, былі і сустрэчы, якія не забываюцца. Штосьці надзвычайна ўразіла, удзячнасць некаму сагравае сэрца, і хочацца падзяліцца гэтым з іншымі. І цяпер гэта зрабіць самы час, бо завяршаецца год, а значыць, зноў будуць прапаноўвацца кандыдатуры на ганаровае званне «Чалавек года». Урэшце, некаторыя віляйчане ўжо звяртаюцца з прапановамі, старанна аргументуючы іх. Мы ж, журналісты раёнкі, лічым, што гэтага звання дастойны і героі нашых публікацый, пра якіх мы пісалі ў адыходзячым годзе. Давайце абмяркоўваць разам. Чакаем вашых прапаноў да 27 снежня 2010 года.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries