Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Віляйчане прынялі ўдзел у выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама

Прадстаўнікі ідэалагічнага і культурнага сектара Вілейшчыны прынялі ўдзел у выніковай
калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага
аблвыканкама.

У аграгарадку Сеніца Мінскага раёна на мінулым тыдні прайшла выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама. Яна стала не толькі пляцоўкай для падвядзення вынікаў і вызначэння новых планаў, а сапраўдным форумам, на які ідэалагічны актыў вобласці прыехаў цэлымі дэлегацыямі, у тым ліку і віляйчане. У працы калегіі прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ліпніцкі, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Аляксандр Ільясевіч і іншыя.

Аб выніках работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама за 2019 год і задачах на 2020 год распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення Мінаблвыканкама Аляксандр Ільясевіч.

– Мінулы год адзначаны многімі знакавымі падзеямі, – адкрываючы калегію, падкрэсліў ён.

– Гэта выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва, правядзенне II Еўрапейскіх гульняў, Года малой радзімы. Таму наша праца была накіравана на прыцягненне насельніцтва да актыўнай сацыяльна-эканамічнай дзейнасці з улікам асноўных дзяржаўных мерапрыемстваў. Таксама Аляксандр Ільясевіч распавёў, што сёння ў ідэалагічнай вертыкалі Мінскай вобласці працуе больш за 1800 чалавек, і пазначыў прыярытэтныя напрамкі работы ў 2020 годзе. Сярод іх – пашырэнне інтэрнэтаўдыторыі СМІ, аказанне ўсебаковай дапамогі таленавітым дзецям і моладзі, выяўленне і падтрымка значных моладзевых ініцыятываў.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч у сваім выступленні адзначыў, што ў Мінскай вобласці можа быць больш сеткавых выданняў, зарэгістраваных як сродак масавай інфармацыі.

– Мяне радуе, што ў Мінскай вобласці разумеюць, што такое канвергентнасць, што рэдакцыя раённай газеты павінна працаваць над інфармацыйным напаўненнем не толькі газеты, але і сайта. У рэгіёне заўсёды шмат розных ініцыятыў, якія тычацца культурнай, асветніцкай сферы, ідэалагічнай работы і інфармацыйных пытанняў, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ліпніцкі заклікаў прысутных больш актыўна задзейнічаць патэнцыял грамадскіх арганізацый і інфармацыйных груп, каб палепшыць якасць жыцця людзей, і арыентавацца на прынцыпы справядлівасці і добрасумленнага стаўлення да кожнага чалавека.

Па словах намесніка старшыні аблвыканкама Івана Маркевіча, СМІ ў сваім развіцці прасунуліся наперад. Аднак трэба яшчэ больш увагі надаваць праблемам і патрэбам людзей, пісаць матэрыялы на хвалюючыя грамадскасць тэмы. Таксама Іван Маркевіч пазначыў галоўную задачу ідэолагаў: быць сярод людзей, адчуваць іх настрой, ведаць праблемы і дапамагаць.

Яркім момантам мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі, устаноў культуры, прадпрыемстваў, якія паказалі высокія вынікі ў працы ў 2019 годзе. Сярод узнагароджаных былі і віляйчане, якія атрымалі ад двух профільных міністэрстваў узнагароды. Так, Падзякай Міністра культуры адзначана Марына Юркевіч, дырэктар Ерхаўскага сельскага клуба, за шматгадовую працу ў галіне культуры, значны грамадскі ўнёсак у развіцце рэгіёну. А таксама Граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджана Анастасія Чарняўская, першы сакратар Вілейскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», за актыўную рэалізацыю моладзевых ініцыятыў.

Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 147 queries