Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейскія краязнаўцы знайшлі фрагменты манастыра XVIII стагоддзя

У канцы ліпеня сябры вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў сумесна з групай археолагаў пад кіраўніцтвам Мікалая Плавінскага правялі раскопкі падмуркаў былога бернардынскага ў Будславе, які быў пабудаваны ў 1750-я гады.

Ля сцен самага вялікага каталіцкага храма краіны – Будслаўскага, выяўлены часткі падмуркаў і сцен двухсотгадовага манастыра. Выяўленыя фрагменты з’яўляюцца былым манастыром ордэна бернардынцаў, якія знайшлі разам з археолагамі вілейскія краязнаўцы. На глыбіні каля метра раскапаны падмуркі, што былі разабраныя прыкладна ў другой палове XIX стагоддзя.


– Падчас раскопак мы знайшлі фрагменты фігурнай кафлі, фрэсак, а таксама цагліны ручной фармоўкі з адбіткамі пальцаў, – расказаў кіраўнік вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў Дзяніс Канецкі. – Менавіта па гэтых знаходках можна будзе ўсталяваць даціроўку, калі быў дакладна пабудаваны кляштар.
Манахі-бернардынцы прыйшлі на берагі ракі Сэрвач каля 515 гадоў назад. Там адразу ўзвялі «буду» – старожку, верагодна, драўляную, з чаго і пачыналася мястэчка, што пазней назвалі Будслаў.

Будслаўскі касцёл з’яўляецца шэдэўрам ранняга барока. Свой цяперашні выгляд базіліка набыла ў 1783-м годзе. Дарэчы, увосень, як падзяліўся настаяцель храма, адбудзецца рэстаўрацыя цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай, аднаго з самых паважаных у Беларусі. Таксама рэстаўрацыйныя работы пройдуць і на аргане, які павінен загучаць у хуткім часе.
– Маштабы схаванага пад зямлёй складана ўявіць, – адзначае Дзяніс Канецкі. – У бліжэйшы час тэрыторыю даследуюць з дапамогай геарадара. Галоўная задача – выявіць фрагменты першых пабудоў, з якіх пачыналася мястэчка.
Знойдзеныя старажытныя падмуркі і фрагменты сцен закансервуюць, што дасць магчымасць іх вывучаць і надалей.
Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 146 queries