Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вилейская сортстанция: работаем сегодня и на перспективу

Сёлетнія вясна і палова лета для аграрыяў выдаліся даволі няпростымі – веснавыя халады і працяглая засуха не лепшым чынам адбіліся на росце культур. Нядаўнія такія чаканыя дожджыкі хоць крышку ажывілі палеткі. Вось і дзяляначкі Вілейскай сор­тавыпрабавальнай станцыі, дзе пасеяны розныя культуры, ажывіліся, зазелянелі.

Штогод на станцыі выпрабоўваецца каля трохсот сартоў такіх культур, як бульба, кукуруза, азімыя пшаніца, жыта, трыцікале, яравы ячмень, авёс і грачыха. Усе гэтыя культуры выпрабоўваюцца, кажучы мовай аграрыяў-навукоўцаў, на гаспадарчую карыс­насць з улікам адпаведнасці іх глебава-кліматычным умовам. Што і казаць, у гэтай невялікай установы (тут працуе 28 чалавек) – вельмі адказная і важная функцыя – станцыя займаецца размнажэннем высокапрадуктыўных, высакаякасных і ўстойлівых да захворванняў і шкоднікаў сартоў культур для забеспячэння імі сельгасгаліны не толькі Вілейскага, але і суседніх раёнаў.


Аграномаў сортстанцыі Любоў Гуцко і Ігара Акуленку я ўбачыла на дзялянках, дзе спецыялісты займаліся звыклай справай – вымяралі вышыню раслін, старанна занатоўваючы паказчыкі. Пазней усё гэта будзе вывучацца кампетэнтнымі спецыялістамі, каб зрабіць важныя вывады наконт гаспадарчай карыснасці культур. Падумалася, што і сёлетняя засуха пакажа, якая з культур больш трывалая пры такіх неспрыяльных кліматычных умовах.

– Наша галоўная задача – якасна і прафесійна выпрабоўваць сарты, выкарыстоўваючы інавацыйныя рашэнні ў гэтай справе, – адзначыла начальнік аддзела выпрабавання сельскагаспадарчых культур на гаспадарчую карыснасць Алена Касцень. – І мы гэта робім. Старанна, з веданнем справы, пры любым надвор’і. Жывём сённяшнім днём і працуем на перспектыву.

Ірына БУДЗЬКО/фото автора

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 148 queries