Віляйчанка Алена Мікалаеўна Іванова патэлефанавала ў рэдакцыю, каб расказаць пра небяспечны ганак ля магазіна «Капеечка» па вуліцы 1 Мая.
Пасля аперацыі жанчына ходзіць з кіёчкам, і трымацца пры наведванні гэтага гандлёвага аб’екта ёй прыходзіцца за сцяну будынка або… за паветра – іначай не атрымліваецца, бо іншых прыстасаванняў няма.
Віляйчанка спадзяецца, што ўласнік будынка пачуе просьбу людзей пажылых і нямоглых і нешта зменіцца. У цяперашнюю адлігу з галалёдам не перашкодзіла «хоць бы пярылка адно», як заўважыла наша чытачка.
Таццяна ШАРШНЁВА
Той самы ганак. Фота Соф’і ЦЕРАШ
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов