Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Вілейскага раёна ўручылі юбілейныя медалі да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні нямецкіх канцлагераў, працаўнікі тылу ўдастоены юбілейнай узнагароды.

У Вілейскім раёне юбілейнымі медалямі «75 год Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» узнагароджаны 81 ветэран.

Кожнага з ветэранаў за апошнія дні наведалі асабіста з прыемнай і вельмі важнай місіяй старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Шэпелева, ваенны камісар Вілейскага раёна Юрый Ганчыеўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Супрановіч, супрацоўнікі райвыканкама і сельвыканкамаў. 13 лютага Прэзідэнтам Беларусі быў падпісаны ўказ аб зацвярджэнні юбілейнага медаля «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», які з высокім пачуццём абавязку, адказнасці і павагі ўручылі ўсім ветэранам, жыхарам нашага горада і раёна ў гэтыя вясновыя дні.

Кожны з ветэранаў прымаў узнагароду з хваляваннем, бо для іх яна не сімвалічны знак, а частка жыцця, якое было абпалена вайной.

– Гэты медаль – напамін нам аб тым, што мы павінны зберагаць мір, – адзначыла былы малалетні вязень, заслужаны настаўнік раёна Антаніна Бурак.

Яна, як і многія іншыя дзеці вайны, зведала нечалавечыя выпрабаванні, калі яе з сям’ёй вывезлі ў Германію з роднай вёскі. Разам з ёй у той жа дзень юбілейная ўзнагарода была ўручана і яе роднай сятры Раісе Яфімаўне.

Іх засталося зусім нямнога, сведкаў таго страшэннага часу. Хтосьці працаваў на патрэбы фронту, хтосьці дапамагаў партызанам, іншыя былі ў засценках канцлагераў ці на прымусовых працах у Германіі, мільёны ўдзельнічалі ў жорсткіх баях пад Варшавай, ва Усходняй Прусіі, пад Берлінам. Іх унёсак у агульную Перамогу неацэнны. Мы нізка схіляем перад вамі галовы. Вы здабылі нам мір, у якім безмяцежна мы жывём і зараз. Здароўя і моцы вам яшчэ на доўгія гады.

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 136 queries