Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В Вилейке прошел 12-й районный пленер им. Никодима Силивановича

У 12-ты раз у адзіным творчым імкненні аб’яднаў аматараў мастацтва раённы пленэр імя Нікадзіма Сілівановіча «Старонкі гісторыі».

Не так проста перанесці адбітак жыцця на палатно, як, магчыма, камусьці здаецца. І такія здольнасці заслугоўваюць увагі.

Зараз у зале выстаў краязнаўчага музея знахо­дзяцца работы ўдзельнікаў пленэра – і гэта вынік засяроджанай і карпатлівай працы юных мастакоў. Вынік, які можна будзе ўбачыць па 25 чэрвеня. А папярэднічалі гэтаму два этапы – завочны і вочны.

З 6 па 12 чэрвеня юныя мастакі, выхаванцы Любанскага філіяла Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. А. Казінца, студыі «Маляваначка» Цэнтра эстэтычнага выхавання, Вілейскай гімназіі №2, працавалі над рознымі творчымі тэмамі – з гэтых работ і складаецца дзеючая выстава.

З 13 па 16 чэрвеня праводзіўся вочны этап, падчас якога аматары прыгожага пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый наведалі дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».

З дазволу адміністрацыі комплексу падрабязную экскурсію для прадстаўнікоў Вілейшчыны правяла навуковы супрацоўнік нашага краязнаўчага музея Вольга Коласава. Убачанае і пачутае кранула кожнага, выклікала эмоцыі і знайшло водгук у сэрцы, а потым – і адбітак на палатне.

Творчыя імкненні юных мастакоў падтрымала раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа – іх праца на працягу ўсіх гэтых дзён была адзначана падарункамі. Дыпломы і падзякі дзецям і іх кіраўнікам таксама сталі ўзнагародай за любоў да прыгожага.

Таццяна ШАРШНЁВА/фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 151 queries