Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У школе №3 адбылося ўрачыстае адкрыццё адукацыйнага STEAM-класа

Тая падзея, якую ў сярэдняй школе №3 так чакалі, адбылася – 28 лютага тут урачыста адкрылі STEAM-клас.

На Вілейшчыне з’явілася пляцоўка, ва ўмовах якой школьнікі пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў будуць займацца па асноўных STEAM-накірунках – дакладных і прыродазнаўчых навуках, праграмаванні, мастацтве, тэхналогіях, робататэхніцы. Адным словам, праводзіць час з карысцю і цікава.

Такую магчымасць вілейскія школьнікі атрымалі дзякуючы таварыству з абмежаванай адказнасцю «Эксадэл» – рэзідэнту Парка высокіх тэхналогій, і падтрымцы Асацыяцыі па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій «Адукацыя для будучага». Таксама дапамаглі ў закупцы неабходнага абсталявання таварыства з абмежаванай адказнасцю «Апалон Аппс» (прадстаўлены рэсурсныя наборы «Lego» па робататэхніцы і тэлевізар) і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (прадстаўлена 10 планшэтаў). Што датычыць падрыхтоўкі самой аўдыторыі, дзе будуць займацца школьнікі, шмат дапамог у гэтай справе ўстанове адукацыі Вілейскі хлебазавод. А набыць мэблю для аўдыторыі дапамог установе адукацыі Вілейскі райвыканкам. Як расказаў дырэктар сярэдняй школы №3 Мікалай Гіро, агульны кошт абсталявання аўдыторыі склаў 25 тысяч рублёў.

Урачыстае адкрыццё STEAM-класа стала вынікам агульных намаганняў і зацікаўленасці. Каманда навуковага аб’яднання школы падрыхтавала для гасцей цікавую праграму – з дэманстрацыяй даследчых напрацовак і навуковых вопытаў, «STEAM-party», наведваннем «краін» «Lego» і «Scratch». Гімн STEAM-навучанню стаў адметным момантам урачыстасці.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота Веранікі СТАЦІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 149 queries