За апошнія дні на вуліцы выпала шмат снегу. Асабліва радуюцца гэтаму дзеці. Зараз можна катацца на санках, слізгаць па лёдзе на каньках, ляпіць снежныя фігуры. І гэта яшчэ не ўсё, чым можна заняць сябе зімой. Увесь год мы марым, каб хутчэй стаць на лыжы. Бо, як ні сумна, катанне на лыжах даступнае нам толькі ў зімовую пару, ды і то пасля таго, як выпадзе дастатковая колькасць снегу.

Навучэнцы Ільянскай сярэдняй школы з нецярпеннем чакалі снежнай зімы. У панядзелак з самай раніцы на школьным стадыёне з’явіліся першыя лыжнікі. Некаторыя малодшыя школьнікі сталі на лыжы ўпершыню і атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў з уздзеяннем свежага паветра стала добрым запасам бадзёрасці і здароўя на цэлы навучальны дзень.
Першая лыжня-2022 пракладзена!
Святлана ФІЛІСТОВІЧ, настаўнік пачатковых класаў Ільянскай сярэдняй школы імя А. А. Грымаця/ Фота аўтара











