13 лістапада на базе Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці прайшло ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскага тыдня тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня».
У гэтыя дні праведзены ўжо традыцыйны конкурс па распрацоўцы камп’ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці «ПАТРЫЁТ.by». Конкурс праводзіцца сёмы раз і заўсёды карыстаецца папулярнасцю. Сёлета ў пачатковых этапах конкурсу ўдзельнічалі 400 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў. У фінал выйшлі 56, якія змагаліся за прызавыя месцы.
Вілейшчыну на конкурсе прадстаўляў Цімафей Дубяга, вучань 6″Б» класа. Па выніках Цімафей узнагароджаны Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «О,сколько нам открытий чудных готовит просвещенья дух…» Рэспубліканскага конкурсу па распрацоўцы камп’ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці «ПАТРЫЁТ.by». Кіраўнік праекта Святлана Корсак, настаўнік матэматыкі.
Наталля АНАСОВІЧ, педагог-арганізатар ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі».
Фота прадстаўлена аўтарам