Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Турклуб «Чарапашкі». В поход на байдарках на весенних каникулах

Традыцыйна канікулы турклуб «Чарапашкі» праводзіць у вандроўках па родным краі. У час зімовых канікулаў «Чарапашкі» пачалі «кругасветку» па роднай Беларусі, пазнаёміўшыся са знакамітымі мясцінамі Віцебска, Оршы, Магілёва, Гомеля, Бабруйска, Краснага Берага. На ўсё запланаванае тады, зімою, элементарна не хапіла часу, таму заканчвалі «кругасветку» ўжо ў сакавіцкія выхадныя, наведаўшыся ў Брэст і Гродна. Незабыўныя ўражанні ад убачанага і пачутага засталіся ў дзяцей.

А нядаўнія дні веснавога адпачынку школьнікі правялі у водным паходзе на рацэ Віліі. Добра ведалі, што не бывае дрэннага надвор’я, а ёсць толькі непадрыхтаванасць. Ратавальныя камізэлькі, трайны запас пальчатак, гумовыя боты большага памеру для цёплых шкарпэтак, плашчы ад дажджу, змена адзення… Шмат чаго трэба браць. Ды гэта і добра, бо запас бяды не чыніць. Ды і груз панясуць плечы толькі з берага да лодкі, а далей папрацуе вада. Толькі трэба абавязкова ўсё накрыць куском поліэтылену і добра прывязаць рэчы. Стыхія ўсё ж такі!

Далей – любуйся краявідамі ды ціхенька падграбай на паваротах ракі. А глядзець ёсць на што – хвалі, аблокі, мяккія колеры змешаных лясоў, зіхаценне сонейка ў вадзе, лебядзіныя пары і стайкі, качкі ды іншыя птушкі над галавой. Адна толькі бягучая вада, калі няма ветру, зачароўвае настолькі, што праз нейкі час забываеш, што ты на зямлі, а не ў касмічнай прасторы плывеш у міжзорным акіяне… Ды толькі надоўга расслабіцца не ўдаецца, бо сустракаюцца перашкоды ў выглядзе камянёў, завалаў з дрэваў, калі-нікалі ветрык наляціць, спрабуючы развярнуць байдарку ў іншы бок. Здараюцца, зразумела, і крытычныя сітуацыі. Адна наша турыстка на пытанне маці «Ну як ты там?» адказала моладзевым слэнгам: «Жэсць!». Потым задумалася і дадала: «Але яно таго варта!».

Пройдзе час, забудуцца цяжкасці, і ў памяці застанецца светлая радасць ад спартыўнага паходу. Бо не перашкоды самі па сабе вартыя ўвагі, а як ты здолеў з імі справіцца. Застанецца твая асабістая перамога, твая творчасць і падтрымка сяброў. Начныя маразы да -9°С лёгка пераадольваюцца сумеснай працай па нарыхтоўцы дроў для печкі. Ды потым становіцца так цёпла і ўтульна, што з палаткі вылазіць не хочацца, і вогнішча таксама не адпускае.

Плыве твой човен, плывуць берагі, плывуць аблокі, за кожным паваротам ракі «пасвяцца» лебедзі. Яны даюць падысці да сябе метраў на 50, не бліжэй. А потым узлятаюць, і ты бачыш чарговы цуд: да цябе набліжаецца, павялічваецца, запаўняе паўнеба, плыве над табой Усмешка Вясны. Задзіраеш галаву і не можаш адарвацца ад гэтага хараства. Вусны-крылы з шэпатам аддаляюцца, знікаюць. І ты не можаш не ўсміхнуцца ў адказ з удзячнасцю нябёсам за гэта хараство.

Міхаіл ПЕТУХ, кіраўнік турклуба «Чарапашкі».
Фота з вандровак прадстаўлена аўтарам

 

Александр Невретдинов, участник похода:

На весенних каникулах я ходил в поход на байдарках с нашей командой.

Накануне отхода во второй половине дня мы собирали вещи для похода, проверяли байдарки, чтобы на воде не случилось неожиданностей. Мы загрузились и отчалили от берега, лично я шел по воде на байдарке хорошо, сразу освоился. Я греб один, так как со мной сидел новичок.

А байдарка Ильи и Никиты маневрировала. Им было трудно освоиться, хотя Илья не первый раз сидел на вёслах в байдарке. Остальные плыли хорошо. Прошли первый автомобильный мост, встречали лебедей на своем пути. Они были красивые и радовались природе, ведь было очень тепло и солнечно. Вокруг нас царила красота, было красиво. Потом прошли железнодорожный мост, в это время по нему прошел пассажирский поезд, нам было хорошо и весело. Солнце садилось, и мы остановились на ночлег. Выгружали вещи из байдарки и доставали их на берег. Я один поставил палатку, поначалу было тяжело, так как земля была мёрзлая и твердая. Было трудно забить колышки в землю. У новичков были мокрые рукава курток и перчатки, потому что они еще не обучились правильно грести.

Мы развели костер и поставили вариться ужин. Потом поели и легли спать.

Утром было хорошо, светило солнышко. Мы приготовили завтрак и спустили лодки на воду. Отчалили от берега и отправились в путь. Река была тихая и спокойная. Потом мы подплыли к знакомому месту, там, где мы всегда набирали из криницы Домановской чистую воду. После этого мы поплыли дальше. Мне пришлось отстать и переложить груз равномерно, чтобы было легче управлять байдаркой. Я справился и догнал свою команду, потом даже вырвался вперед.

Запомнился каждый день путешествия, во время которого мы проплывали много красивых мест.
Работы было много: ставили палатку, пилили дрова для костра, ходили за водой. Ужин получился аппетитный и сытный, поэтому спали крепко.

В последний день путешествия мы отчалили от берега. Плыли и любовались окружающей природой – места были очень живописные. По дороге был один большой перекат, но мы с ним справились. Вскоре после этого препятствия мы подошли к месту, где нас должны были забрать. Поход подходил к завершению. Мы были уставшие, но веселые и довольные. За семь дней мы проплыли около 150 километров.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 27 queries