Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Тры віляйчанкі будуць узнагароджаны ордэнамі Маці

Зноў кастрычнік і зноў свята ўсіх жанчын, якія носяць ганаровае званне маці. Наўрад ці ёсць больш высакароднае і, разам з тым, такое простае і звыклае. Ведаю розных мам: і тых, хто выгадаваў дастойнымі людзьмі дваіх дзетак, і такіх, хто па волі лёсу падымаў адзінае дзіцятка без мужа, і нават мам, якія нарадзілі і выхавалі дзесяцярых сыноў і дачок. І ў кожным выпадку – аднаму ці некалькім – усім хапіла мацярынскай любові і ласкі.

Няпроста знайсці словы, каб расказаць пра мацярынскі подзвіг. Так-так, гэта не гучнае слова, а рэальнасць. А як інакш назваць, калі жанчына, якая падарыла жыццё маленькай істоте, ужо жыве на свеце дзеля яе, сваёй крывіначкі, захінаючы сабой малое ад усякіх нягод, забываючы на сябе і нават ахвяруючы сабой? І словы пра бяссонныя мацярынскія ночы і стому, якія ўжо сталі хрэстамацыйнымі, – гэта толькі маленькая часцінка той мацярынскай самаахвярнасці.
Гавару пра маці – і штораз прыгадваю сваю бабулю, якая ў далёкі даваенны час нарадзіла дванаццаць дзяцей. І пры гэтым працавала на ўласнай зямлі, спраўлялася па гаспадарцы. Але самае страшнае, што тады, калі выжывалі мацнейшыя і медыцынскай дапамогі практычна не было, сямёра бабуліных дзетак памерлі. Не маленькімі немаўляткамі, а ўжо даволі падгадаванымі, у гадоў пяць-шэсць. Можна толькі ўявіць, як усё гэта перажывала маці… Можа, таму і пайшла з жыцця яшчэ нестарой, пакінуўшы сіратою зусім малую і бездапаможную – маю маму. Няпроста прыйшлося дзіцяці ў маленстве, нялёгкім было і дарослае жыццё. Але ўсё перажылося-пераадолелася. Можа, таму, што прыйшла ў гэты свет напярэдадні вялікага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы, таму і адчувала нябачную ахову? Хто ведае.
Зусім недарэмна гэтыя два святы – Пакроў Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці – прыпадаюць на адно чысло. Вельмі разумна гэта і правільна. Кожны з нас павінен шанаваць і матулю, якая дала яму жыццё, і нашу агульную Маці. І не толькі ў святочны дзень, а і заўсёды. «Богам Адзіным душа жыве, мама душу дабрыні навучае…» – так напісаў некалі Рыгор Барадулін. Як правільна прыкмечана.
14 кастрычніка традыцыйна бывае многа мерапрыемстваў: цікавых сустрэч, канцэртаў, паездак. Так будзе і сёлета. У раённым выканаўчым камітэце сёння адбылася сустрэча з мамамі, у Палацы культуры пройдзе святочны канцэрт. І ўсюды галоўнымі гераінямі будуць яны, маці. Тры віляйчанкі, якія нарадзілі і гадуюць пяцёра і больш дзетак, сёлета будуць узнагароджаны ордэнамі Маці. Гэта віляйчанкі Ларыса Валчок, Марына Гапцар і Таццяна Завадская. З дваімі з іх мне ўдалося крыху пагутарыць напярэдадні Дня маці.
– Што і казаць, хвалююча і адказна будзе прымаць узнагароду, – падзялілася Ларыса Віктараўна. – Прыемна, што нас адзначаюць. Канешне ж, няпроста быць мнагадзетнымі, але, з другога боку, і лёгка. Дзеці – гэта наш працяг, апора, дапамога і будучая старасць. Скардзіцца зараз на нейкія цяжкасці, лічу, будзе няправільным, бо мы свядома вырашылі быць мнагадзетнымі. І ў гэтым сэнс нашага жыцця. Галоўнае, каб толькі дзеткі былі здаровымі і каб мы жылі ў мірнай краіне.
Нібыта дапаўняючы вышэйсказанае, пра падобнае гаварыла і Марына Анатольеўна:
– Дзеці і сапраўды наша шчасце і сэнс жыцця. Я ўпэўнена: чым болей у сям’і дзетак, тым большае на сям’ю благаславенне. Яно так і ёсць, я гэта адчуваю. У Бібліі ёсць мудрыя словы, што сям’я і дзеці  – гэта «калчан, напоўнены стрэламі». Дай Бог, каб яны, нашы «стрэлы», паляцелі ў правільным накірунку. Не палічыце гэта за высокія словы, але так хочацца, каб нашы дзеці былі карыснымі не толькі нам, бацькам, але і ўсяму грамадству.
Міжволі падумалася, што ні адна з мам не паскардзілася на недахоп грошай ці яшчэ нейкія складанасці, што іншы раз чуеш ад бацькоў, якія гадуюць адно дзіця. Дык можа і праўда: чым болей дзетак, тым большае благаславенне?
Сёння нашы прыгожыя святы, дарагія  мамы. Будзем прымаць віншаванні ад блізкіх, сяброў, знаёмых і незнаёмых людзей. Мы заслужылі такой увагі, бо яны – мамы. Са святам!
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries