Абляпіха – снежная зіма.
Аўтаномія – аўтастаянка.
Адгул – рэха.
Бягун – той, у каго продкі – гуны.
Вінаград – назва сталіцы віннага царства.
Валакіта – волакам цягнуць кіта.
Граміла – мілы ўсяго на адзін грам.
Гарбаціцца – піць гарбату.
Даносчык – той, каго пасылаюць за другой бутэлькай.
Забіяка – паляўнічы на якаў.
Куратнік – месца для палення.
Мастакі – рабочыя на пабудове мастоў.
Насеннік – аматар спаць на сене.
Саладуха – сала ў духоўцы.
Уладальнік – дзяржслужбовец.
Тлумачыў Мікола КУТАС, аг. Ілья
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов